Книжная полка Сохранить
Размер шрифта:
А
А
А
|  Шрифт:
Arial
Times
|  Интервал:
Стандартный
Средний
Большой
|  Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Ц

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: тэорыя і практыка музейна-педагагічнай дзейнасці : практыкум

Покупка
Новинка
Основная коллекция
Артикул: 897197.01.99
Выкладзены тэарэтычныя асновы выкарыстання адукацыйнай дзейнасці музея ва ўстановах адукацыі, прадстаўлены магчымыя формы ўзаемадзеяння ВНУ і музея. Дадзены планы заняткаў, метады работы і віды заданняў па рэалізацыі музейна-педагагічнай дзейнасці пры выкладанні дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі». Матэрыялы маюць практыка-арыентаваны характар. Адрасавана студэнтам спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя».
Гринько, С. Д. Грынько, С. Д. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: тэорыя і практыка музейна-педагагічнай дзейнасці : практыкум / С. Д. Грынько. – Гродна : ГрДУ, 2021. – 50 с. – ISBN 978-985-582-418-4. - Текст : электронный. - URL: https://znanium.ru/catalog/product/2287192 (дата обращения: 18.11.2026). – Режим доступа: по подписке.
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов
Ñ. Ä. ÃÐÛÍÜÊÎ
ÑÓ×ÀÑÍÛß ÀÄÓÊÀÖÛÉÍÛß ÒÝÕÍÀËÎò²:
ÒÝÎÐÛß ² ÏÐÀÊÒÛÊÀ
ÌÓÇÅÉÍÀ-ÏÅÄÀÃÀò×ÍÀÉ ÄÇÅÉÍÀÑÖ²
Практыкум па дысцыпліне
«Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі»
для студэнтаў спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя»,
«Дашкольная адукацыя»
Гродна
ГрДУ імя Янкі Купалы
2021
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»


УДК 378.4:004
ББК 74.48
        Г91
Рэкамендавана Саветам педагагічнага факультэта
ГрДУ імя Янкі Купалы
Рэцэнзенты:
Таранцей Л. М., кандыдат педагагічных навук, дацэнт
(ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі»);
Салдатава В. В., кандыдат педагагічных навук
(ГрДУ імя Янкі Купалы)
Грынько, С. Д.
Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: тэорыя і практыка музейнапедагагічнай дзейнасці : практыкум / С. Д. Грынько. – Гродна : ГрДУ,
2021. – 50 с.
ISBN 978-985-582-418-4
Выкладзены тэарэтычныя асновы выкарыстання адукацыйнай дзейнасці музея
ва ўстановах адукацыі, прадстаўлены магчымыя формы ўзаемадзеяння ВНУ і музея.
Дадзены планы заняткаў, метады работы і віды заданняў па рэалізацыі музейнапедагагічнай дзейнасці пры выкладанні дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі». Матэрыялы маюць практыка-арыентаваны характар. Адрасавана студэнтам
спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя».
УДК 378.4:004
ББК 74.48
Г91
© Грынько С. Д., 2021
© Установа адукацыі
«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Янкі Купалы», 2021
ISBN 978-985-582-418-4
Пры афармленні вокладкі выдання выкарыстаны
ілюстрацыі электронных рэсурсаў адкрытага доступу


ÏÐÀÄÌÎÂÀ
У апошнія гады ў сувязі з дэмакратызацыяй культурнага жыцця ўзрастае неабходнасць
пераасэнсавання ролі музея ў грамадстве і падыходаў да выкарыстання яго магчымасцей у
адукацыйным працэсе. Ролю гэтай установы ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны
чалавецтва цяжка пераацаніць: у сабраных калекцыях прадстаўлены бясцэнныя помнікі гісторыі,
культуры, мастацтва. Музеі – захавальнікі сацыяльнай памяці, паколькі даюць магчымасць
кожнаму наведвальніку вывучаць мінулае, задумвацца аб сучаснасці і глядзець у будучыню.
Велізарны культурны патэнцыял музейных збораў змяшчае ў сабе вялікія магчымасці для
ажыццяўлення мэт адукацыі і выхавання. Музей сёння ўсё больш становіцца не толькі культурнай,
але і адукацыйнай прасторай. Вялікую цікавасць у гэтых адносінах уяўляюць сабой тэарэтычныя
асновы і сучасныя канцэптуальныя напрамкі ў развіцці музейнай педагогікі, галіны
міждысцыплінарных ведаў на стыку музеязнаўства, педагогікі і псіхалогіі. Музейна-педагагічная
дзейнасць трывала ўвайшла ў практыку школьных настаўнікаў, што звязана з уключэннем сродкаў
адукацыйнай дзейнасці музея ў выхаваўчы працэс устаноў адукацыі. Новыя арыенціры музейнай
педагогікі, якія звязаны з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў працы з аўдыторыяй, з
прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій, даюць магчымасць гаварыць аб
рознабаковым уплыве сродкаў гэтай установы на асобу: аб развіцці сферы інтарэсаў, творчых
здольнасцей, універсальных вучэбных уменняў, аб выхаванні патрыятызму і эстэтычнага густу.
Музей валодае шэрагам пераваг у адукацыйным працэсе, якія звязаны з магчымасцю наглядна
ўспрымаць прадмет, са стварэннем нефармальнай і эмацыянальнай атмасферы пры засваенні
інфармацыі, з магчымасцю ажыццяўлення дыялогу з помнікам культуры. Вельмі важна, каб
гэтыя перавагі маглі выкарыстоўваць педагогі ў адукацыйным працэсе з навучэнцамі, рабіць
гэта мэтанакіравана, карыстаючыся выверанай сістэмай метадаў і прыёмаў, якія з’яўляюцца
асновай тэхналагізацыі педагагічнага працэсу. Вывучэнне асноў тэхналогіі музейнай педагогікі
ў межах вучэбнай дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі» і падрыхтоўка педагогаў
да супрацоўніцтва з музеем у навучанні і выхаванні школьнікаў з’яўляюцца асноўнымі задачамі,
якія вырашаюцца ў выданні. Вывучаючы асновы музейна-педагагічнай дзейнасці ў змесце
вучэбнай дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі», студэнты засвойваюць сутнасць і
спецыфіку выкарыстання форм і метадаў узаемадзеяння з музеем у адукацыйным працэсе на
аснове яго тэхналагізацыі, авалодваюць уменнямі прымяняць атрыманыя веды пры распрацоўцы
ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў для навучэнцаў.
Матэрыялы выдання могуць быць выкарыстаны выкладчыкамі вышэйшых навучальных
устаноў, студэнтамі пры вывучэнні зместу дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі».


1. ÌÓÇÅÉÍÀß ÏÅÄÀÃÎòÊÀ
ßÊ ÃÀ˲ÍÀ ̲ÆÄÛÑÖÛÏ˲ÍÀÐÍÛÕ ÂÅÄÀ¡
Сучасныя тэрміналагічныя даведнікі трактуюць музейную педагогіку як навуковую галіну
ведаў, якая вывучае «гісторыю, асаблівасці культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў, метады
ўздзеяння музеяў на розныя катэгорыі наведвальнікаў, узаемадзеянне музеяў з адукацыйнымі
ўстановамі» [38]. Адпаведна мэтай гэтай навукі з’яўляецца далучэнне да музеяў маладога
пакалення, а таксама творчае развіццё асобы [38].
М. Ю. Юхневіч гаворыць аб неабходнасці раздзялення культурна-асветніцкай дзейнасці
музея як часткі яго дзейнасці, якая гістарычна склалася, і педагагічнай, што арыентавана
непасрэдна на наведвальніка і звязана са зменай парадыгмы адукацыі. Згодна меркаванню
даследчыка, музейная педагогіка – «навуковая дысцыпліна на стыку музеязнаўства, педагогікі і псіхалогіі, якая разглядае музей як адукацыйную сістэму» [56, с. 12]. Разам з тым паняцце адукацыі трактуецца шырока, так як аб’ядноўвае працэсы развіцця асобы, фарміравання
яе інтэлекту і каштоўнаснай сферы. Усё гэта звязана са знаходжаннем чалавекам свайго
ўласнага «я».
У нашай краіне музейная педагогіка развіваецца ў рэчышчы асветніцкай і адукацыйнай
працы музеяў розных профіляў і напрамкаў дзейнасці. Гэта праца добра прасочваецца ў праграме
гэтых устаноў, якая наглядна ілюструе шэраг разнастайных інтэрактыўных форм з рознымі
катэгорыямі наведвальнікаў, найбольш для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі.
Значэнне музейна-педагагічнай дзейнасці для адукацыйнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь
падкрэсліваецца ў інструктыўна-метадычным пісьме «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай,
выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021
навучальным годзе», дзе гаворыцца аб актуальнасці выкарыстання сродкаў музейнай педагогікі
ў вырашэнні задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі. Адзначаецца
мэтазгоднасць выкарыстання такіх форм музейнай дзейнасці, як лекцыі, міні-спектаклі, майстаркласы, віртуальныя экскурсіі і інш. [19, с. 22].
Гэта абумоўлена як узнікненнем вялікай колькасці музеяў рознага тыпу ў сучасным
грамадстве, пераасэнсаваннем іх сацыяльнай ролі і задач, якія яны вырашаюць, так і пашырэннем
супрацоўніцтва музея і ўстаноў адукацыі, развіццём разнастайных формаў музейна-педагагічай
дзейнасці. Гэта тэндэнцыя звязана з папулярызацыяй дзейнасці музея як установы культуры за
мяжой (Германія, Вялікабрытанія, Чэхія, Польшча, Расія, Украіна) і актуалізацыяй яго
адукацыйна-асветніцкай дзейнасці.
Нягледзячы на тое, што існуе вялікая запатрабаванасць у выкарыстанні музейна-педагагічнай
дзейнасці ва ўстановах адукацыі, акрэслены мэты выкарыстання сродкаў музейнай педагогікі
на дзяржаўным узроўні ў нарматыўных дакументах, сістэмнага падыходу да ўкаранення
падобных формаў работы не назіраецца. У педагагічнай навуцы ў Рэспубліцы Беларусь праблемы
выкарыстання музея ва ўстановах адукацыі закраналіся ў даследаваннях В. У. Буткевіч,
В. М. Варановіч, І. Г. Лупашкі, В. У. Мірончык, К. Г. Плытнік і інш. Пры гэтым акцэнт у
большасці даследаванняў робіцца на развіццё адукацыйна-асветніцкай дзейнасці ў саміх музеях,
або ўстанова разглядаецца як адзін са сродкаў выхаваўчай працы. Праграма музейна-педагагічнай
дзейнасці з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі была комплексна распрацавана і
прадстаўлена ў «Аўтарскай праграме выхавання навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі» (пад
рэдакцыяй В. М. Варановіч). Гэта праца з’яўляецца вынікам інавацыйнай праектнай дзейнасці,
якая была рэалізавана ў дзвюх навучальных установах горада Магілёва і Дзяржынскага раёна
Мінскай вобласці [5; 6].
Аб’ектам музейнай педагогікі, па меркаванні навукоўцаў, з’яўляюцца «культурнаадукацыйныя аспекты музейнай камунікацыі, якія садзейнічаюць развіццю і станаўленню асобы
ў ходзе зносін з культурнымі каштоўнасцямі ва ўмовах музейнага асяроддзя» [49, с. 22]. Музей
у межах сваёй асветніцкай і прапагандысцкай дзейнасці павінен ажыццяўляць у першую чаргу
дыялог з наведвальнікам, уключаць яго ў розныя віды камунікацыі. Таму прадметам гэтай
навуковай дысцыпліны з’яўляецца «даследаванне сутнасці, заканамернасцей і метадаў музейнай


камунікацыі, якія садзейнічаюць развіццю і станаўленню асобы ў ходзе зносін з культурнымі
каштоўнасцямі» [49, с. 22].
З шырокага кола ўстаноў, якія займаюцца культурна-асветніцкай дзейнасцю, музей
вылучаецца сваім шматаспектным мэтанакіраваным уздзеяннем на асобу: фарміраванне
гістарычнай памяці і светапогляду, маральна-этычнае і эстэтычнае выхаванне, уздзеянне на
эмацыянальную сферу за кош навуковага і адначасова займальнага падыходу пры раскрыцці
сутнасці падзей. Гэта забяспечвае высокую эфектыўнасць арганізацыі педагагічнага працэсу,
дзе створаны аптымальныя ўмовы для асобаснага развіцця навучэнцаў.
2. ÇÍÀ×ÝÍÍÅ ÌÓÇÅÉÍÀ-ÏÅÄÀÃÀò×ÍÀÉ ÄÇÅÉÍÀÑÖ²
¡ ÏÀÄÐÛÕÒΡÖÛ ÏÅÄÀÃÎÃÀ¡
Музейная педагогіка, як і педагогіка ў цэлым, накіравана на вырашэнне задач выхавання і
развіцця асобы. Музейна-педагагічны працэс уяўляе сабой адзіную дынамічную сістэму
кампанентаў, якая вызначаецца педагагічнымі катэгорыямі (выхаванне, развіццё, адукацыя,
навучанне). У музейнай педагогіцы выкарыстоўваюцца тыя ж паняцці і катэгорыі, што і ў
агульнай педагогіцы. Таму, разглядаючы формы, метады, прынцыпы і сродкі гэтай галіны
навуковых ведаў, можна вылучыць і тэхналогіі музейна-педагагічнай дзейнасці. Больш таго,
сама музейная педагогіка можа быць разгледжана як інавацыйная педагагічная тэхналогія [24].
У межах музейна-педагагічнай дзейнасці выкарыстоўваюцца розныя формы і метады
працы. Так, М. Ю. Юхневіч да ліку асноўных форм культурна-адукацыйнай дзейнасці музея
адносіць наступныя: экскурсія, лекцыя, кансультацыя, навуковыя чытанні (канферэнцыi, сесіі,
пасяджэнні), клуб (гурток, студыя), конкурс (алімпіяда, віктарына), сустрэча з цікавым
чалавекам, канцэрт (літаратурны вечар, тэатралізаванае прадстаўленне, кінасеанс), свята,
гістарычная гульня [56, c. 16].
Педагог – ключавая фігура ў рэфармаванні адукацыі. Павышаная патрабавальнасць да ролі
асобасных характарыстык педагога абумоўлена сучасным становішчам сістэмы адукацыі, якая
цесным чынам звязана з сацыяльным і эканамічным жыццём грамадства, з тэхнічным прагрэсам,
рынкавымі адносінамі, інфарматызацыяй і адмоўнымі наступствамі эпохі постындустрыяльнага
грамадства: стратай агульначалавечых каштоўнасцей, падзеннем маральных нораваў, эгаізмам і
меркантыльнасцю ў паўсядзённым жыцці чалавека, сям’і, сацыяльных узаемаадносінах. Адсюль
відавочна важнасць выхавання ў прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі маральных якасцей:
дабрыні, спагады, любові да бліжняга, да сваёй сям’і, да Радзімы. Асоба настаўніка, яе гуманізм,
прафесійна-педагагічная скіраванасць з’яўляюцца асновай для выхававання маральнасці ў сваіх
навучэнцаў. Самае галоўнае, на думку даследчыка А. І. Піскунова, што «настаўнік сам павінен
валодаць усімі тымі асобаснымі якасцямі, якія ён хоча выхаваць у сваіх вучняў». Ён жа
небеспадстаўна сцвярджае, што «асоба настаўніка – самы важны фактар выхавання дзяцей»
[42, с. 41].
Падрыхтаваныя спецыялісты ў галіне адукацыі, якія валодаюць крытычным поглядам на
атрыманыя веды, здольнасцю ацаніць сітуацыю, што склалася ў грамадстве на сённяшні дзень,
павінны вызначаць каштоўнасць сённяшняга дня для будучыні і для мінулага. Такія педагогі
рыхтуюць навучэнцаў, якія ўсведамляюць сувязь атрыманых ведаў з рэальнасцю, з сучаснай
культурай, з набыткамі мінулага, з устойлівай сувяззю са сваімі продкамі. Гэта дапаможа маладым
асобам вызначыцца са сваім месцам у свеце, развіць і рэалізаваць свой патэнцыял у жыцці.
Менавіта таму грамадству патрэбен настаўнік, які ведае свае карані, свой народ, гісторыю,
усведамляе каштоўнасць чалавечага жыцця (свайго, сваёй сям’і, іншых людзей). Гэтыя
характарыстыкі асобы і з’яўляюцца асновай для фарміравання маральна-этычных якасцей у
навучэнцаў. Памяць пра культурны стваральны вопыт народа, вартаснае, каштоўнае, добрае,
эстэтычнае, значымае для будучыні з’яўляецца важным для асобаснага фарміравання сучаснага
педагога, таму што стварае аснову яго гуманістычнай і сацыяльнаай накіраванасці. Сфарміраванае
гістарычнае мысленне і сацыяльная памяць з’яўляюцца важнымі, бо дазваляюць заўважаць


негатывізм каштоўнасных арыенціраў, навязаных асяроддзем: меркантыльнасць, цынізм,
прагматызм і жорсткасць у адносінах да людзей. Музей – той сацыяльна-культурны інстытут,
сродкі і прынцыпы дзейнасці якога патрэбна выкарыстоўваць у падрыхтоўцы будучых педагогаў,
таму што гэта садзейнічае выхаванню маральнасці, гуманізму, фарміруе гуманітарную і агульную
культуру паводзін.
Формы ўзаемадзеяння ВНУ і музея могуць быць самымі разнастайнымі.
Усе формы супрацоўніцтва з’яўляюцца вельмі важнымі, аднак хацелася б падкрэсліць
неабходнасць спецыяльнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў да іх выкарыстання ў сваёй працы
ў навучальнай установе. На нашу думку, існуе неабходнасць у падрыхтоўцы педагогаў да
мэтанакіраванага супрацоўніцтва з гэтай установай, якое павінна спалучацца з уласнай асобаснай
зацікаўленасцю да набыткаў духоўнай культуры чалавецтва.
Уменне ацаніць перспектыўнасць і эфектыўнасць той ці іншай формы супрацоўніцтва
навучальнай установы і музея, знайсці аптымальнае месца для іх у сваёй дзейнасці, распрацаваць
заняткі, прадугледзець усе этапы іх правядзення, прааналізаваць і спрагназаваць іх вынікі, а потым
і правесці самому экскурсію па экспазіцыі музея, разумеючы спецыфіку гэтай установы культуры –
неад’емныя атрыбуты прафесійнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў да выкарыстання адукацыйных
сродкаў «храма муз».
3. ÌÅÒÀÄÛ×ÍÀÅ ÇÀÁÅÑÏß×ÝÍÍÅ ÌÓÇÅÉÍÀ-ÏÅÄÀÃÀò×ÍÀÉ
ÄÇÅÉÍÀÑÖ² ¡ ÂÛÊËÀÄÀÍͲ ÂÓ×ÝÁÍÀÉ ÄÛÑÖÛÏ˲ÍÛ
«ÑÓ×ÀÑÍÛß ÀÄÓÊÀÖÛÉÍÛß ÒÝÕÍÀËÎò²»
Змест вучэбнай дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі» накіраваны на
засваенне студэнтамі прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды аб тэхналагізацыі
адукацыйнага працэсу і асаблівасцях педагагічных тэхналогій, сфарміраваныя ўменні аналізаваць
і свядома адбіраць і выкарыстоўваць у прафесійнай дзейнасці тэхналогіі, навыкі самастойнага
стварэння сістэмы мерапрыемстваў па арганізацыі і ажыццяўленні педагагічнага працэсу ў
навучальных установах.
Пасля вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен
ведаць:
- сутнасць тэхналагічнага падыходу да адукацыі;
- педагагічныя сістэмы і тэхналогіі навучання;
- альтэрнатыўныя педагагічныя сістэмы і тэхналогіі;
- функцыі інфармацыйных тэхналогій у адукацыі;
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ФОРМЫ МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНАЙ 
ДЗЕЙНАСЦІ 
 
экскурсіі 
(аглядныя, 
тэматычныя, 
тэатралізаваныя); 
 
лекцыі (аглядныя, тэматычныя); 
 
кансультацыі; 
 
практычныя заняткі ў музеі (вывучэнне новай 
тэмы, камбінаваныя, падагульняльныя); 
 
віктарыны і гульні (заданні, загадкі, мадэляванне);  
 
алімпіяды;  
 
масавыя мерапрыемствы (святы, тэатралізацыі, 
віншаванні пераможцаў конкурсаў і алімпіяд і інш.); 
 
сустрэчы са знакамітымі людзьмі (пісьменнікі, 
архітэктары, мастакі, народныя майстры і г. д.); 
 
удзел у працы музейных гурткоў і клубаў і інш.