Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных матэрыялаў : дапаможнік
Покупка
Новинка
Основная коллекция
Тематика:
Теоретическая археология
Издательство:
ГрГУ им. Янки Купалы
Год издания: 2025
Кол-во страниц: 64
Возрастное ограничение: 0+
Дополнительно
Вид издания:
Учебное пособие
Уровень образования:
ВО - Бакалавриат
ISBN: 978-985-582-693-5
Артикул: 897084.01.99
У выданні раскрываецца роля кансервацыі і рэстаўрацыі ў сістэме археалагічных даследаванняў як важнейшых відаў дзейнасці па захаванню гісторыкакультурнай спадчыны. Вызначаны асаблівасці тэрмінаў кансервацыя і рэстаўрацыя. Асаблівая ўвага нададзена пытанням палявой кансервацыі археалагічных прадметаў з розных матэрыялаў (гліны, металаў, косткі, скуры, дрэва). Прадстаўлены асноўныя віды палявой апрацоўкі археалагічных знаходак, яе месца ў комплексе рэстаўрацыйных мерапрыемстваў, даны асноўныя этапы і метады палявой кансервацыі. У дапаможнік уключаны практычныя заданні з мэтай фарміравання практычных навыкаў па правядзенні кансервацыйных работ. Выданне адрасавана студэнтам спецыяльнасці «Гісторыя».
Скопировать запись
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ» ð Гродна ГрДУ імя Янкі Купалы 2025
УДК 902.3(075.8)
ББК 63.4
Г21
Рэкамендавана Рэдакцыйна-выдавецкім саветам
установы адукацыі
«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Рэцэнзенты:
Казлоўская Н. У., кандыдат гістарычных навук, дацэнт,
дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі
ўстановы адукацыі
«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;
Касюк А. Ф., кандыдат гістарычных навук,
загадчык аддзела археалогіі
ўстановы культуры
«Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей»
Гаршкоў, А. Д.
Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных матэрыялаў :
дапам. / А. Д. Гаршкоў, С. А. Піваварчык. – Гродна : ГрДУ, 2025. – 63 с.
ISBN 978-985-582-693-5
У выданні раскрываецца роля кансервацыі і рэстаўрацыі ў сістэме археалагічных даследаванняў як важнейшых відаў дзейнасці па захаванню гісторыкакультурнай спадчыны. Вызначаны асаблівасці тэрмінаў кансервацыя і рэстаўрацыя. Асаблівая ўвага нададзена пытанням палявой кансервацыі археалагічных
прадметаў з розных матэрыялаў (гліны, металаў, косткі, скуры, дрэва). Прадстаўлены асноўныя віды палявой апрацоўкі археалагічных знаходак, яе месца ў
комплексе рэстаўрацыйных мерапрыемстваў, даны асноўныя этапы і метады
палявой кансервацыі. У дапаможнік уключаны практычныя заданні з мэтай
фарміравання практычных навыкаў па правядзенні кансервацыйных работ.
Выданне адрасавана студэнтам спецыяльнасці «Гісторыя».
УДК 902.3(075.8)
ББК 63.4
ISBN 978-985-582-693-5
© Гаршкоў А. Д., Піваварчык С. А., 2025
© Установа адукацыі
«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Янкі Купалы», 2025
Г21
Археалагічныя матэрыялы з’ўляюцца асаблівым відам гістарычных крыніц, якія адлюстроўваюць амаль усю гісторыю чалавецтва. Значную каштоўнасць, здабытыя падчас раскопак артэфакты, маюць для ранніх этапаў, калі пісьмовыя і іншыя даныя проста адсутнічаюць. Спецыфіка археалагічных даследаванняў заключаецца ў дэструктыўным уздзеянні на аб’ект, па факту – ён знішчаецца пасля палявых работ. Гэтая акалічнасць абумоўлівае патрэбу не толькі поўнай фіксацыі праведзеных аперацый пад час раскопак і выкарыстанне адпаведнай методыкі, але і правядзенне захадаў па захаванні здабытых матэрыялаў. Спецыфікай археалагічных артэфактаў з’яўляецца тое, што яны на працягу многіх соцень, тысяч гадоў знаходзіліся ў зямлі (культурным слоі), дзе фарміраваўся адпаведны мікраклімат. Акрамя гэтага, пад уздзеяннем вільгаці, кіслотнасці глебы, мінеральных рэчываў і мікраарганізмаў, гэтыя прадметы паступова разбураюцца. Пагэтаму даследчык павінен валодаць ведамі аб першаснай палявой кансервацыі – самым адказным моманце па захаванні артэфактаў, характары кансервацыі і далейшай рэстаўрацыі ў лабараторных умовах. Навуковец заўсёды павінен памятаць, што разбураны прадмет пад час раскопак ці першаснай кансервацыі ўзнавіць ужо немагчыма. У гісторыі археалогіі ёсць нямала прыкладаў гібелі знаходак праз няўдалую кансервацыю і рэстаўрацыю, ці ўвогуле – адсутнасць такіх захадаў. Трэба адзначыць, што дадзеная праца не прэтэндуе на тое, каб ахапіць усе аспекты кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных артэфактаў. Мэтамі засваення дысцыпліны з’яўляюцца знаёмства студэнтаў з тэорыяй і практыкай рэстаўрацыйнай справы, з яе спецыфічнымі аперацыямі, стандартамі практыкі, метадамі даследавання, апісання і фіксацыі навуковай інфармацыі аб археалагічных помніках у працэсе іх кансервацыі і рэстаўрацыі. Курс з’яўляецца неабходнай дысцыплінай агульнанавуковага цыклу, мае практычнае значэнне і звязаны з дысцыплінамі «Гісторыя Беларусі», «Археалогія», «Этналогія і этнаграфія Беларусі», «Палявая археалогія» і інш. У выніку рэалізацыі дадзенага курса ў студэнтаў павінны быць сфарміраваны веды аб асноўных метадах,
дасягненнях і перспектывах развіцця кансервацыі і рэстаўрацыі. Студэнты павінны атрымаць уяўленне аб магчымасцях выкарыстання прыёмаў рэстаўрацыі і кансервацыі пры правядзенні палявых даследаванняў у археалогіі і фарміраванні музейных калекцый. У выніку засваення навучальнай дысцыпліны студэнт павінен: ведаць: - асноўныя этапы гісторыі станаўлення рэстаўрацыі і кансервацыі; - сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і практыкі кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры; - асноўныя рэстаўрацыйныя і кансервацыйныя тэхнікі і прыёмы; рэстаўрацыйную этыку; - асноўныя тэрміны і паняцці рэстаўрацыйнай і кансервацыйнай дзейнасці; - асноўныя патрабаванні да рэстаўратара; умець: - праводзіць кансультаванне па пытаннях музейнай справы, арганізацыі турызму і аховы гісторыка-культурнай спадчыны; - праводзіць экстранныя кансервацыйныя працы; - выбіраць правільныя кансервацыйныя методыкі; - арганізаваць аптымальны рэжым захоўвання аб’ектаў культурнай спадчыны; валодаць навыкамі: - прымянення базавых навукова-тэарэтычных ведаў для рашэння тэарэтычных і практычных задач; - асноў правядзення кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ; - метадалогіі інвентарызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Кожны даследчык павінен памятаць, што любы археалагічны прадмет з’яўляецца дакументам сваёй эпохі. Разам з іншым комплексам назапашанай падчас раскопак інфармацыі, ён дазваляе рэканструяваць жыццядзейнасць чалавека ў той ці іншы перыяд. Спробы рэстаўратара ўнесці элементы асабістай творчасці, некарэктная кансервацыя і рэстаўрацыя прыводзяць да таго, што атрыманы артэфакт знікае або становіцца фальсіфікатам. Акрамя гэтага, трэба памятаць, што помнікі археалогіі нясуць у сабе не толькі навуковую, але і выхавальную функцыю. А значыць, захады па іх захаванні павінны праводзіцца таксама з адукацыйнай мэтай.
1. Асноўныя паняцці курса «Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных матэрыялаў». 2. Этапы правядзення кансервацыйных работ. 3. Этапы правядзення рэстаўрацыйных работ. Рэкамендаваная літаратура 1. Казанская, С. Ю. Кансервацыя / С. Ю. Казанская // Археалогія Беларусі : энцыкл. : у 2 т. Т. 1. А–К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – С. 417. 2. Калядзінскі, Л. У. Уводзіны ў археалогію : дапаможнік / Л. У. Калядзінскі ; навук. рэд.: І. І. Багдановіч, Э. М. Зайкоўскі. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2013. – 240 с. 3. Калядзінскі, Л. У. Артэфакт / Л. У. Калядзінскі // Археалогія Беларусі : энцыкл. : у 2 т. Т. 1. А–К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – С. 42–43. 4. Кимеева, Т. И. Основы консервации и реставрации археологических и этнографических музейных предметов : учеб. пособие / Т. И. Кимеева, И. В. Окунева ; Кемеров. гос. ун-т культуры и искусства. – Кемерово : КемГУКИ, 2009. – 252 с. 5. Пилецкая, Л. В. Полевая консервация археологических находок (текстиль, металл, стекло) : учеб.-метод. пособие / Л. В. Пилецкая. – Томск : Изд. дом Том. гос. ун-та, 2018. – 45 с. 6. Плавінскі, А. М. Рэстаўрацыя археалагічных знаходак / А. М. Плавінскі // Археалогія Беларусі : энцыкл. : у 2 т. Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – С. 271–273. 7. Степанова, Ю. В. Основы реставрации : учеб. пособие / Ю. В. Степанова. – Тверь : Твер. гос. ун-т, 2018. – 56 с. 8. Чага, В. В. Консервация и реставрация археологических предметов / В. В. Чага, А. А. Бражников // Культурный ландшафт регионов. – 2021. – Т. 3, № 6. – С. 59–67.
Пад археалагічным артэфактам (ад лацінскага ‘ars’, ‘artis’ – рамяство, занятак, мастацтва і ‘facio’ – рабіць, вырабляць, апрацоўваць) у айчыннай навуцы прынята лічыць любы выраб, зроблены рукою чалавека ці наогул любы прадмет, натуральны матэрыял, апрацаваны або падпраўлены чалавекам для сваіх патрэб. У беларускай археалагічнай навуцы тэрмін пачаў выкарыстоўвацца з сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. Згодна класіфікацыі, прадметы могуць быць падзелены, зыходзячы з матэрыялу: метал, костка, скура і г. д. Такая разнароднасць археалагічных калекцый патрабуе індывідуальных падыходаў да кожнай катэгорыі дзеля яе захавання і далейшага выкарыстання ў музейнай і вучэбнай справе. Кансервацыя (ад лац. ‘conserve’ – захоўваю) – гэта абавязковы комплекс мерапрыемстваў па захаванні формы і памераў, натуральнага колеру, тэкстуры і фактуры матэрыялаў, а таксама павелічэнні трываласці археалагічнага (музейнага) прадмета ад знешніх уздзеянняў. Задачамі кансервацыі з’яўляюцца: - стварэнне ўмоў для працягу існавання археалагічнага (музейнага) прадмета; - стабілізацыя яго стану; - абарона ад уздзеяння знешняга асяроддзя; - забеспячэнне захаванасці археалагічных (музейных) прадметаў для далейшага іх экспанавання; - забеспячэнне ўмоў старэння археалагічных (музейных) прадметаў. Кансервацыйныя работы маюць, як мінімум тры этапы: - ацэнка знешняга стану археалагічнага артэфакта перад пачаткам захадаў па першаснай кансервацыі (звычайна праводзіцца ў момант выяўлення прадмета); - першасная (палявая) кансервацыя; - лабараторная кансервацыя і рэстаўрацыя, патрэбная для далейшага доўгачасовага захоўвання прадмета. Пры правядзенні кансервацыйных работ выконваюцца наступныя правілы: - стварэнне найбольш спрыяльных умоў існавання прадметаў;
- прадухіленне прычын, якія перашкаджаюць захаванню археалагічнага (музейнага) прадмета; - матэрыялы, якія прымяняюцца пры кансервацыі, павінны лёгка адрознівацца ад арыгінальных частак; - поўная фіксацыя этапаў кансервацыі. Рэстаўрацыя (ад лац. ‘restauratio’ – узнаўленне) – гэта аднаўленне першапачатковага (або блізкага да яго) выгляду археалагічных (музейных) прадметаў пасродкам прадухілення скажэнняў артэфакта, якія адбыліся ў выніку яго натуральнага старэння, нанесеных пашкоджанняў альбо штучных змяненняў. Рэстаўрацыя пад сабой разумее аналітычнае даследаванне археалагічнага (музейнага) артэфакта, яго канчатковую кансервацыю, раскрыццё, захаванне і назіранне за змяненнямі прадмета. Перад пачаткам работ, спецыяліст-рэстаўратар павінен правесці дзеянні па наступных этапах: - вывучыць знешнія асаблівасці прадмета; - выявіць яго сапраўдную структуру; - вызначыць тэхніку вырабу і апрацоўку археалагічнага (музейнага) прадмета; - прасачыць стан захавання; - вызначыць прычыны і віды разбурэнняў; - распрацаваць аптымальныя ўмовы для далейшага захавання прадмета. Усе этапы рэстаўрацыйных работ (ад вывучэння да практычных мерапрыемстваў) абавязкова фіксуюцца ў дакументацыі пры дапамозе тэкставага апісання і фотаздымкаў, дзе ўказваецца методыка і праграма аднаўлення артэфакта. На гэтай аснове складаецца пашпарт рэстаўрацыі прадмета. Дадзеныя патрабаванні замацаваны заканадаўча і прапісаны ў Кодэксе аб культуры Рэспублікі Беларусь (глава 19). Акрамя ўсяго вышэйназванага, спецыялістамі сфармаваны прынцыпы рэстаўрацыі археалагічных (музейных) матэрыялаў. 1. Рэстаўрацыя не павінна закрываць сапраўдныя асаблівасці або заганы прадмета.