Сучасная беларуская літаратурная мова
Покупка
Тематика:
Славянские языки
Издательство:
Вышэйшая школа
Авторы:
Дзятко Дмитрий Васильевич, Лобань Наталья Петровна, Мароз С. С., Михайлов П. А., Немкович Нина Николаевна
Год издания: 2024
Кол-во страниц: 593
Дополнительно
Вид издания:
Учебник
Уровень образования:
ВО - Магистратура
ISBN: 978-985-06-3602-7
Артикул: 702857.02.99
Падручнік створаны з улікам сучасных тэндэнцый у беларускай лінгвістыцы. У ім поўна і рознабакова падаецца сістэматызаваны тэарэтычны курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Усе ўключаныя ў падручнік тэмы максімальна структураваныя, што дазваляе выкарыстоўваць кнігу і як даведачнае выданне. Важнае месца адводзіцца аналізу моўных адзінак. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях.
Будзе карысны магістрантам, аспірантам, настаўнікам і выкладчыкам.
Тематика:
ББК:
УДК:
ОКСО:
- ВО - Бакалавриат
- 45.03.02: Лингвистика
- ВО - Магистратура
- 45.04.02: Лингвистика
ГРНТИ:
Скопировать запись
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов
УДК 811.161.3(075.8) ББК 81.2Беи-923 C91 А ў т а р ы: Д.В. Дзятко, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.П. Лобань, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; С.С. Мароз, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; П.А. Міхайлаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Н.М. Нямковіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Н.А. Радзіваноўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; М.С. Ржавуцкая, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; В.І. Самахавец, магістр філалагічных навук; Т.Я. Старасценка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; В.В. Урбан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Н.У. Чайка, доктар філалагічных навук, прафесар; С.У. Шахоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Р э ц э н з е н т ы: кафедра беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры доктар філалагічных навук, прафесар М.Р. Прыгодзіч); дацэнт кафедры рускай мовы і культуры маўлення ўстановы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Бела русь” кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.І. Фацеева Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці любой яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва. ISBN 978-985-06-3602-7 © Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2024 Сучасная беларуская літаратурная мова : падручнік / Д. В. Дзятко [і інш.] ; пад рэд. Д. В. Дзятко. – Мінск : Вышэйшая школа, 2024. − 591 с. : іл. ISBN 978-985-06-3602-7. Падручнік створаны з улікам сучасных тэндэнцый у беларускай лінгвістыцы. У ім поўна і рознабакова падаецца сістэматызаваны тэарэтычны курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Усе ўключаныя ў падручнік тэмы максімальна структураваныя, што дазваляе выкарыстоўваць кнігу і як даведачнае выданне. Важнае месца адводзіцца аналізу моўных адзінак. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях. Будзе карысны магістрантам, аспірантам, настаўнікам і выкладчыкам. УДК 811.161.3(075.8) ББК 81.2Беи-923 C91
ПРАДМОВА Сучасная лінгвістыка з’яўляеццца складанай сістэмай, якая аб’ядноўвае мноства навук, што толькі ў сваёй сукупнасці даюць дастаткова поўныя веды пра ўсе бакі чалавечай мовы. Беларуская мова валодае афіцыйным статусам дзяржаўнай мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Яна выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці, у сферы справаводства, адукацыі, літаратуры, палітыкі і мае выключнае значэнне для захавання нацыянальнай культуры. Дысцыпліна “Сучасная беларуская літаратурная мова” лічыцца асноўнай сярод курсаў, якія вывучаюцца на беларусазнаўчых спецыяльнасцях філалагічных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Падручнік створаны з улікам дасягненняў сучаснага мовазнаўства, адрасаваны будучым спецыялістам у галіне філалогіі і адпавядае ўсім патрабаванням Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту і вучэбнай праграмы. Аўтары паставілі перад сабой задачу максімальна поўна апісаць актуальны стан і асаблівасці функцыянавання беларускай мовы. Канцэпцыя і структура кнігі апрабаваны на працягу многіх гадоў у практыцы выкладання беларускай мовы на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, пры падрыхтоўцы экцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў “Беларуская мова” (2022). Аўтарамі ўлічаны вопыт стварэння папярэдніх пакаленняў падручнікаў па беларускай мове, напісаных выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (“Беларуская мова” пад рэд. М.С. Яўневіча (1991), “Сучасная беларуская лiтаратурная мова: Уводзiны. Лексiкалогiя. Фразеалогiя. Лексiкаграфiя. Фразеаграфiя. Фанетыка. Арфаэпiя. Графiка. Арфаграфія” (1993), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія” пад рэд. М.С. Яўневіча (1997), “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” М.С. Яўневіча і П.У. Сцяцко (2006) і інш.), а таксама вучэбных дапаможнікаў, падрыхтаваных калектывамі вучоных іншых універсітэтаў Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна). Разам з тым, кніга істотна адрозніваецца ад іншых падобных выданняў.
У аснову апісання беларускай мовы пакладзены прынцып сістэмнасці. Усе ўключаныя ў падручнік тэмы максімальна структураваныя. Сістэмнаструктурны падыход не толькі дазваляе прадставіць мову як адзінства разнастайных фактаў і з’яў, але і дае магчымасць прасачыць адносіны, якія існуюць паміж элементамі розных моўных узроўняў, выявіць прычыны гэтых адносін і прагназаваць шляхі далейшага развіцця1. З улікам сучаснага ўзроўню лінгвістычных ведаў істотна абноўлены і пашыраны змест усіх раздзелаў навукі пра беларускую мову (асабліва гэта датычыць фаналогіі, арфаграфіі, марфемалогіі, дэрываталогіі, лексікаграфіі). Упершыню ў якасці асобных раздзелаў падручніка вылучаны тэмы, прысвечаныя вывучэнню анаматалогіі, парэміялогіі, афарыстыкі. Важнае месца ў падручніку адводзіцца аналізу моўных адзінак, які не толькі дапамагае іх усвядомленай інтэрпрэтацыі, але і знаёміць з методыкай першаснай навукова-даследчай работы. У выніку такога падыходу вывучэнне дысцыпліны пераходзіць на ўзровень самастойнага навуковага асэнсавання моўных фактаў. У кнізе шырока выкарыстоўваюцца схемы і табліцы, якія дазваляюць у кампактнай візуалізаванай форме праілюстраваць усю разнастайнасць адносін паміж моўнымі адзінкамі, формамі і катэгорыямі. Выклад матэрыялу пачынаецца з разгляду агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, звязаных з сутнасцю мовы, заканамернасцямі яе развіцця і функцыянавання. Далей падаюцца звесткі па фаналогіі, арфаэпіі, арфаграфіі, марфемалогіі, дэрываталогіі, лексікалогіі, анаматалогіі, марфалогіі, сінтаксісе, пунктуацыі, лексікаграфіі. Пры асвятленні тэорыі паслядоўна захоўваецца прынцып традыцыйнага і сучаснага вытлумачэння моўных з’яў. Усім раздзелам падручніка ўласцівы комплексны падыход да моўных адзінак (фанемы, марфемы, лексемы і г.д.), што дазваляе прасачыць іх узаемасувязь, паказаць нарматыўнасць моўных з’яў. Пры гэтым найперш улічваецца задача не толькі апісання сістэмы мовы, але і ацэнкі моўных з’яў з пункту гледжання правільнасці іх выкарыстання. Паколькі сучаснае мовазнаўства з’яўляецца вынікам працяглага і дастаткова супярэчлівага развіцця лінгвістычнай думкі, многія яго праблемы могуць быць зразумелыя толькі ў гістарычным аспекце. Таму да моўных з’яў, якія складана абгрунтаваць з пункту гледжання сінхраніі, даецца кароткі гістарычны каментарый, што садзейнічае асэнсаванню працэсу развіцця мовы, тлумачэнню ўнутранай логікі і сістэмнай арганізацыі моўных фактаў. 1Прагрэс навукі заўсёды суправаджаецца фарміраваннем і ўдасканальваннем тэрміналагічнай сістэмы. Разам з тым, у мовазнаўстве пашыраны цэлы шэраг тэрмінаў, якія недакладна або няпоўна перадаюць змест тэрмінаваных паняццяў, аднак працягваюць выкарыстоўвацца “па традыцыі”. Прынцып сістэмнасці патрабуе ад аўтараў захавання паслядоўнасці пры ўжыванні спецыяльных найменняў. Па гэтай прычыне ў падручніку перавага аддаецца сучасным тэрмінам, утвораным па традыцыйных мадэлях: фаналогія (фанетыка), дэрываталогія (словаўтварэнне), марфемалогія (марфеміка), анаматалогія (анамастыка) і інш.
Як вядома, не ўсе праблемы, што вывучаюцца ў курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова”, маюць адназначныя рашэнні. Жанр кнігі вымусіў аўтараў аддаваць перавагу тым падыходам, якія валодаюць большай вытлумачальнай сілай, адпавядаюць айчыннай лінгвістычнай традыцыі і маюць агульнапрынятыя навуковыя падставы. У той жа час ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства важна было паказаць і альтэрнатыўныя падыходы да разумення і вывучэння моўных фактаў. Выклад розных пазіцый павінен палегчыць задачу разумення сучасных навуковых канцэпцый і садзейнічаць выпрацоўцы крытычнасці пры ацэнцы існуючых поглядаў на тыя або іншыя праблемы, дапамагчы ўзмацніць і развіць навыкі лінгвістычнага мыслення. Тэарэтычныя высновы суправаджаюцца дастатковай колькасцю моўных фактаў, узятых найчасцей з твораў мастацкай літаратуры. Ілюстрацыйны матэрыял у падручніку прадстаўлены найбольш выразнымі прыкладамі, дастатковымі для пацвярджэння тэарэтычных палажэнняў. Крыніцай ілюстрацый паслужылі тэксты пераважна мастацкай літаратуры (Якуба Коласа, Янкі Купалы, М. Багдановіча, Кузьмы Чорнага, У. Караткевіча, В. Быкава, Янкі Брыля, В. Адамчыка, Д. Бічэль-Загнетавай, Г. Далідовіча і інш.). Абмежаваны аб’ём падручніка не дазваляе прэтэндаваць на вычарпальнае асвятленне ўсіх праблем беларускай літаратурнай мовы, паколькі гэта задача спецыяльных навуковых выданняў – манаграфій і граматык. Аднак узровень выкладу многіх тэм у падручніку зробіць яго карысным не толькі для студэнтаў, але і для магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў. Аўтарская праца была размеркавана наступным чынам: Дзятко Д.В.: раздзел І (1.4), раздзел V (5.4), раздзел VІ (6.11 – у суаўтарстве з Лобань Н.П.), раздзел ХІ, раздзел ХІІІ (тэмы 10–14 – у суаўтарстве з Самахавец В.І.), раздзел ХVІ; Лобань Н.П.: раздзел VІ (6.10, 6.11 – у суаўтарстве з Дзятко Д.В., 6.12–6.15), раздзел ХІІІ (тэма 9); Мароз С.С.: раздзел ХІV (тэмы 3 (14.3.12–14.3.14), 4–6), раздзел ХV; Міхайлаў П.А.: раздзел І (1.1– 1.3, 1.5–1.9); Нямковіч Н.М.: раздзелы VІІІ–Х; Ра дзіваноўская Н.А.: раздзел ХІІІ (тэмы 1, 2, 4); Ржавуцкая М.С.: раздзел ХІV (тэмы 1, 2, 3 (14.3.1– 14.3.11)); Самахавец В.І.: раздзел ХІІІ (тэмы 10–14 – у суаўтарстве з Дзятко Д.В.); Старасценка Т.Я.: раздзел VІ (6.1–6.9), раздзел ХІІІ (тэ мы 3, 5–8); Урбан В.В.: раздзел ІV, раздзел V (5.1–5.3, 5.5), раздзел ХІІ; Чайка Н.У.: раздзел ХІІІ (тэма 15); Шахоўская С.У.: раздзелы ІІ, ІІІ, VІІ. Аўтары шчыра ўдзячныя калегам, якія рэцэнзавалі ўвесь падручнік або асобныя яго часткі на розных этапах працы над кнігай: калектыву мовазнаўцаў УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэ рава” і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асабіста Г.А. Арцямёнку , З.І. Бадзевіч, В.Л. Варановічу, А.В. Кавалёвай, Д.Л. Крымоўскаму, Н.М. Нямковіч, Д.Д. Паўлаўцу, М.Р. Прыгодзічу, В.В. Урбан, С.І. Фацеевай.
РАЗДЗЕЛ I. БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ГРАМАДСКАЯ З’ЯВА I АБ’ЕКТ ВЫВУЧЭННЯ 1.1. Сучасная беларуская літаратурная мова як вучэбная дысцыпліна Грамадства не можа існаваць без перадачы інфармацыі. Для забеспячэння зносін паміж людзьмі, для абмену думкамі выкарыстоўваецца чалавечая мова. Яна дазваляе найбольш рацыянальным спосабам атрымліваць і перадаваць любую інфармацыю. Па розных даных, агульная колькасць моў на Зямлі складае ад 2,5 да 5 тыс. Акрамя таго, налічваецца ад 6 да 8 тыс. дыялектаў. Прыкладна палова моў прыпадае на 8 краін: Інданезію, Мексіку, Бразілію, Камерун, Індыю, Кітай, ЗША і Расію. Беларуская мова ўваходзіць у сотню найбольш развітых моў свету. Яна з’яўляецца дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу насельніцтва 2019 г. яе назвалі роднай 54% жыхароў Беларусі, у тым ліку 61,2% беларусаў. Беларуская мова з’яўляецца прадметам вывучэння шэрага лінгвістычных дысцыплін, што даследуюць яе гісторыю, сучасны стан, дыялектны склад, стылістычную сістэму і інш. Курс “Сучасная беларуская літаратурная мова” змяшчае навуковую характарыстыку беларускай літаратурнай мовы на сучасным этапе яе развіцця і займае цэнтральнае месца сярод усіх лінгвістычных дысцыплін, якія выкладаюцца на беларусазнаўчых спецыяльнасцях філалагічных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аб’ект вывучэння дысцыпліны – сучасная беларуская літаратурная мова. Мэта дысцыпліны – выпрацаваць навуковы погляд на сучасную беларускую літаратурную мову і дасканала авалодаць яе сістэмай. Курс “Сучасная беларуская літаратурная мова” цесна звязаны з такімі лінгвістычнымі дысцыплінамі, як “Беларускае мовазнаўства”, “Гісторыя беларускай мовы”, “Беларуская дыялекталогія”, “Стылістыка беларускай мовы”, “Методыка выкладання беларускай мовы”, “Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў” і інш. 1.2. Структура дысцыпліны “Сучасная беларуская літаратурная мова” Мова з’яўляецца сістэмай (гр. systēma ‘цэлае, складзенае з частак, злучэнне’). Яна характарызуецца структурнай шматузроўневасцю, якая
праяўляецца ў тым, што кожны з элементаў сістэмы таксама складаецца з элементаў і ўяўляе сабой асобную падсістэму. Напрыклад, у лексічную сістэму мовы ўваходзяць падсістэмы сінонімаў, амонімаў, антонімаў, у граматычную сістэму – падсістэмы членаў сказаў, граматычна-семантычных класаў слоў (часцін мовы) і інш. Мова мае іерархічную будову: больш буйныя адзінкі мовы складаюцца з адзінак больш дробных, а тыя, у сваю чаргу, − з яшчэ больш дробных. Напрыклад, сказы складаюцца са слоў, словы – з марфем, марфемы – з фанем. Узроўні мовы – падсістэмы мовы, якія складаюцца з аднародных адзінак, што знаходзяцца ў іерархічных адносінах з іншымі адзінкамі. Вылучаюць: фаналагічны ўзровень; марфемны ўзровень; лексічны ўзровень; марфалагічны ўзровень; сінтаксічны ўзровень і інш. У выніку вывучэння розных моўных узроўняў акрэсліліся асноўныя раздзелы лінгвістыкі (табл. 1): фаналогія; арфаэпія; графіка; арфаграфія; лексікалогія; фразеалогія; парэміялогія; афарыстыка; марфемалогія; дэрываталогія; марфалогія; сінтаксіс; пунктуацыя; лексікаграфія. Табліца 1 Раздзелы навукі пра мову Раздзел лінгвістыкі Аб’ект вывучэння Даследчыкі Фаналогія Гукавыя адзінкі мовы і маўлен ня, склад, націск і інтанацыя М.В. Бірыла, В.Р. Бурлыка, І.Р. Бур лыка, Н.Т. Вайтовіч, П. Векслер, Л.Ц. Выгонная, А.А. Кры віцкі, А.І. Падлужны, П.В. Садоўскі, С.Г. Хвясько, В.М. Чэкман, П.Я. Юргелевіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. Арфаэпія Нормы літаратурнай мовы, якія ахопліваюць правілы вымаў лення гукаў і іх спалучэн няў М.В. Бірыла, Л.Ц. Выгонная, А.А. Каля да, А.І. Падлужны, П.В. Садоўскі, В.М. Чэк ман, Э.Р. Якушаў, Ф.М. Янкоўскі і інш. Графіка Пісьмовыя срод кі беларускай мовы (графемы, знакі пры пынку, знак націску, розныя пры ёмы скарачэння слоў, шрыф тавыя вылучэнні і інш., суадносіны паміж літарамі і гукамі, абрысы літар, знакаў і г.д.) А.М. Булыка, У.М. Дубоўка, Я.М. Камароўскі, Я.Ю. Лёсік, А.І. Яновіч і інш.
Раздзел лінгвістыкі Аб’ект вывучэння Даследчыкі Арфаграфія Правілы, якімі рэгулюецца аднастайная перадача вуснай мовы на пісьме М.В. Бірыла, І.А. Гапоненка, А.І. Жураўскі, В.І. Іўчанкаў, А.А. Каўрус, У.І. Куліковіч, Л.П. Кунцэвіч, І.Я. Лепешаў, А.А. Лукашанец, А.Я. Міх не віч, А.І. Падлужны, Ф.А. Піскуноў, П.В. Са доўскі, Д.Ф. Саўка, П.У. Сцяцко і інш. Лексікалогія Слоўнікавы склад мовы, крытэрыі сістэматызацыі лек сікі, паходжанне слоў, вызначэнне сферы і асаблівасцей ужывання слова ў маўленні і інш. М.В. Абабурка, У.В. Анічэнка, А.М. Бар довіч, А.Я. Баханькоў, М.В. Бірыла, М.Г. Булахаў, М.С. Васілеўскі, Г.Ф. Веш тарт, Л.Ц. Выгонная, А.П. Груцо, А.І. Жу раўскі, А.А. Лукашанец, Г.М. Мезенка, А.Я. Міхневіч, Б.А. Плотнікаў, М.Р. Пры годзіч, В.І. Рагаўцоў, І.С. Роўда, А.А. Стан ке віч, В.Д. Стары чо нак, А.Я. Супрун, П.У. Сцяцко, Л.М. Шакун, П.П. Шуба, В.В. Шур, Ф.М. Янкоўскі і інш. Анаматалогія Уласныя імёны – іх узнікненне, развіццё і функцыянаванне ў мове М.В. Бірыла, І.А. Гапоненка, У.М. Генкін, В.А. Жучкевіч, А.В. Кавалёва, І.Л. Ка пылоў, В.П. Лемцюгова, Г.М. Мезенка, В.І. Рагаўцоў, Я.Н. Рапановіч, І.Э. Ратнікава, А.Ф. Ро га леў, Г.К. Семянькова, В.В. Шур і інш. Фразеалогія Фраземны склад мовы, структура фразем, іх суадносіны са словам і словазлучэннем, тыпы фразем у залежнасці ад семантычнай еднасці кампанентаў, паходжанне і ўжыванне ў маў ленні А.С. Аксамітаў, М.М. Аляхновіч, Н.В. Гаў рош, М.А. Даніловіч, Я.Я. Іваноў, І.А. Кі сялёў, У.І. Коваль, І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, В.І. Несцяровіч, Н.М. Ням ко віч, Т.І. Тамашэвіч, Т.М. Трыпуціна, Г.Ф. Юрчанка, Ф.М. Ян ко ўскі і інш. Парэміялогія Устойлівыя, узнаўляльныя але гарычныя выказванні звычайна павучальнага характару А.С. Аксамітаў, С.Ф. Іванова, Я.Я. Іваноў, І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, М.А. Якалцэвіч і інш. Афарыстыка Устойлівыя вы слоўі фаль клорнага ці літа ратурнага паходжання Н.В. Гаўрош, Я.Я. Іваноў, А.Я. Леванюк, А.Я. Міхневіч, М.І. Новік, Н.М. Ням ковіч, Т.М. Трыпуціна, Ф.М. Янкоўскі і інш. Марфемалогія Тыпы марфем, іх разнавіднасці, асаблівасці ўзаемаадносін і функцыянавання марфем у слове Л.А. Антанюк, Г.А. Арцямёнак, А.М. Бардовіч, М.С. Васілеўскі, П.В. Вярхоў, М.М. Круталевіч, В.П. Лем цюгова, А.А. Лу ка шанец, М.А. Паў ленка, М.Р. Пры годзіч, П.У. Сцяцко, Л.М. Шакун, П.П. Шуба, А.І. Яновіч і інш. Працяг табл. 1
Раздзел лінгвістыкі Аб’ект вывучэння Даследчыкі Дэрываталогія (словаў т варэнне) Шляхі і спосабы ўтварэння слоў М.А. Аўласевіч, У.В. Анічэнка, Г.А. Арцямёнак, З.І. Бадзевіч, А.М. Бардовіч, В.Л. Варановіч, М.С. Васілеўскі, І.У. Кандраценя, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец, В.А. Ляшчынская, М.Р. Прыгодзіч, П.У. Сцяцко, П.М. Чайкун, М.В. Шабовіч, Л.М. Шакун, П.П. Шуба Марфалогія Прынцыпы вылучэння і размежавання граматычна-семантычных класаў моў, формы словазмянення, граматычныя катэгорыі, граматычна-семантычныя класы слоў (часціны мовы) У.В. Анічэнка, Л.А. Антанюк, М.Г. Булахаў, П.В. Вярхоў, М.А. Жыдовіч, І.А. Кісялёў, Ю.Ф. Мацкевіч, А.І. Наркевіч, А.Я. Супрун, Т.Ф. Сцяшковіч, П.П. Шуба і інш. Сінтаксіс Словазлучэнні і ска зы, іх тыпы, значэнні, функ цыяналь ныя асаблівасці, асноўныя адзінкі звязнай мовы, сродкі і віды сінтаксічнай су вязі М.А. Аўласевіч, Т.П. Банда рэнка, Л.І. Бурак, І.Л. Бурак, Н.В. Гаўрош, К.І. Гурс кі, Ц.П. Ломцеў, А.Я. Міхневіч, А.І. Нар кевіч, Л.П. Падгайскі, М.С. Яўневіч і інш. Пунктуацыя Заканамернасці станаўлення і функцыянавання сіс тэмы знакаў прыпынку ў мове Л.І. Бурак, І.Л. Бурак, Г.Н. Клюсаў, А.Л. Юрэ віч і інш. Лексікаграфія Тэорыя і практыка складання слоўнікаў розных тыпаў М.Я. Байкоў, М.В. Бірыла, М.Ф. Гуліцкі, С.М. Грабчыкаў, А.І. Кісялеўскі, К.К. Крапіва, К.П. Любецкая, С.М. Некрашэвіч, В.М. Нікалаева, Л.В. Рыч кова, І.І. Савіцкая, М.Р. Суднік, С.У. Шахоўская, В.К. Шчэрбін і інш. 1.3. Сучасная беларуская літаратурная мова як аб’ект вывучэння І. Прыметнік сучасны ў беларускай мове мае некалькі значэнняў: які мае адносіны да цяперашняга часу, да сваёй эпохі: У сучаснай беларускай мове шмат службовых слоў для ўстанаўлення сувязей паміж членамі сказа (М. Цікоцкі); Раіса іграла мелодыі сучасных песень, а гэта было зразумела і проста (І. Шамякін); які знаходзіцца на ўзроўні свайго веку, адпавядае патрабаванням свайго часу: Дасягненні сучаснай навукі; Сучаснае абсталяванне; Сучасныя хуткасці; Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць (Э. Самуйлёнак); Заканчэнне табл. 1
які адбываецца цяпер, у дадзены час; цяперашні: Сучаснае жыццё, яно ў нашых руках! (М. Нікановіч); Сучаснымі крыніцамі жыўлення азёр з’яўляюцца дажджавыя, снегавыя, рачныя і грунтавыя воды (“Прырода Беларусі”). Беларуская мова, у сваю чаргу, мае непасрэдныя адносіны да цяперашняга часу, адпавядае яго патрабаванням і выкарыстоўваецца ў грамадстве ў дадзены момант. Традыцыйна тэрмін сучасная ў дачыненні да беларускай літаратурнай мовы абазначае новую беларускую мову (ХІХ−ХХІ стст.) у яе сфарміраваным (сучасным) выглядзе – з устойлівай сістэмай лексічных, арфаэпічных, марфалагічных, сінтаксічных, словаўтваральных і стылістычных нормаў. ІІ. Тэрмін беларуская азначае, што гэта мова беларусаў, асноўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная мова нашай краіны. ІІІ. Пад тэрмінам літаратурная мова ў лінгвістыцы разумеюць адну з формаў існавання нацыянальнай мовы – найвышэйшую форму выяўлення нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай культуры, што ўспрымаецца носьбітамі мовы як правільная, узорная, унармаваная мова. Літаратурная мова – гістарычна сфарміраваная сістэма агульнаўжывальных моўных элементаў, маўленчых сродкаў, што прайшлі працяглую культурную апрацоўку ў пісьмовых і вусных тэкстах аўтарытэтных майстроў слова, у зносінах носьбітаў нацыянальнай мовы. У літаратурнай мове сканцэнтраваны такія моўныя сродкі, якія дазваляюць найбольш дакладна, выразна і дыферэнцыравана пазначаць складаны свет ідэй, уяўленняў, пачуццяў яе носьбітаў, усю шматстайнасць прадметаў, паняццяў і з’яў навакольнай рэчаіснасці. Асноўнае прызначэнне літаратурнай мовы – забяспечваць зносіны людзей, што размаўляюць на гэтай мове, ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці. Варта строга размяжоўваць паняцці літаратурная мова і мова (мастацкай) літаратуры: Літаратурная мова Мова (мастацкай) літаратуры разнавіднасць нацыянальнай мовы, най больш прыдатная для камунікацыі ў большасці сацыяльных сфер (навуцы, адукацыі, дыпламатыі, юрыспрудэнцыі), у службовых і паўсядзённых зносінах адукаваных і выхаваных людзей разнавіднасць літаратурнай мовы, якая базіруецца на літаратурнай мове, аднак шы рока выка рыстоўвае элементы іншых формаў нацыянальнай мовы – тэ ры тарыяль ных і сацыяльных дыялектаў, прастамоўя, індывідуальнай словатворчасці пісьменніка і г.д. Літаратурная мова – катэгорыя гістарычная. Яна фарміруецца на пэўным этапе сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця этнасу, калі ў грамадстве ўзнікае ўсведамленне пра патрэбу ў больш дасканалым, чым