Книжная полка Сохранить
Размер шрифта:
А
А
А
|  Шрифт:
Arial
Times
|  Интервал:
Стандартный
Средний
Большой
|  Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Ц

Зборнік твораў : для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзрос

Покупка
Артикул: 863145.01.99
Доступ онлайн
429 ₽
В корзину
Да 125-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (1900-1944). У творах «Насцечка», «Макаркавых Волька», «Зямля», «Пошукі будучыні» сцвярджаецца гуманістычная думка пра вялікую сілу чалавека, хараство простых людзей, міласэрнасць, спагаду, узнімаюцца праблемы бацькоў і дзяцей, прасочваецца тонкая назіральнасць аўтара да дэталей пры апісанні, увага да жыццёвых падрабязнасцей і ўнутранага стану герояў, яскрава апісваюцца народныя звычаі і беларуская прырода. Даюцца сучасныя адпаведнікі тагачасным дыялектам. Кожны твор змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. Для шырокага кола чытачоў, для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай пачатку ХХ стагоддзя.
Черный, К. Чорны, К. Зборнік твораў : для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту : літаратурна-мастацкае выданне / К. Чорны. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2025. - 448 с. - (Чытай і слухай). - ISBN 978-985-599-959-2. - Текст : электронный. - URL: https://znanium.ru/catalog/product/2219232 (дата обращения: 12.10.2026). – Режим доступа: по подписке.
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов




УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Беи)-44
 Ч-75
Cерыя заснавана ў 2023 годзе
Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Тэксты і спасылкі на аўдыязапісы ў выглядзе QR-кодаў прыведзены па выданнях:
Чорны, К. Збор твораў. У васьмі тамах / Кузьма Чорны ; Акадэмія навук 
БССР ; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск :  Мастацкая літаратура, 
1972–1975.
Бібліятэка школьніка. Кузьма Чорны : «Пошукі будучыні», «Зямля», «Макаркавых Волька» : аўдыякніга / тэксты чытае Андрэй Каляда. – Мінск : Вышэйшая 
школа, 2018.
Бібліятэка школьніка. 6-ты клас : аўдыякніга / тэксты чытае Наталля Кухарава. – Мінск : Вышэйшая школа, 2016.
Чорны, К.
Ч-75   
Зборнік твораў : для дзяцей сярэдняга і старэйшага  
школьнага ўзросту / Кузьма Чорны. – Мінск: Адукацыя і  
выхаванне, 2025. – 448 с. – (Чытай і слухай).
ISBN 978-985-599-959-2.
Да 125-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (1900–1944).
У творах «Насцечка», «Макаркавых Волька», «Зямля», «Пошукі будучыні» 
сцвярджаецца гуманістычная думка пра вялікую сілу чалавека, хараство простых 
людзей, міласэрнасць, спагаду, узнімаюцца праблемы бацькоў і дзяцей, прасочваецца тонкая назіральнасць аўтара да дэталей пры апісанні, увага да жыццёвых 
падрабязнасцей і ўнутранага стану герояў, яскрава апісваюцца народныя звычаі 
і беларуская прырода. Даюцца сучасныя адпаведнікі тагачасным дыялектам.  
Кожны твор змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў.
Для шырокага кола чытачоў, для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай 
пачатку ХХ стагоддзя.
УДК 821.161.3-93 
ББК 84(4Беи)-44
Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці любой яе часткі 
не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.
ISBN 978-985-599-959-2 
 Афармленне. 
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства  
«Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», 2025


НАСЦЕЧКА1
Н
ейк раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых вуліцах, што ляжаць каля 
гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку; і заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць,  
а мае нейкую справу. Раней яго не заўважалі. Вельмі можа быць, 
што ён толькі нядаўна стаў жыць тут.
Была восень. Надвор’е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў ужо холадам. Стары чалавек заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстрыжаная 
бародка і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы 
каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны і вочы, нягледзячы 
на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі 
ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе твару было нешта 
цвёрдае. Здавалася, што чалавек гэты нечым ганарыцца. Не то 
што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. З выгляду ён 
быў ветлівы да ўсіх.
Адзін раз ён убачыў, як конь не мог зрушыць з месца цяжкі 
воз з дрывамі, і фурманшчык неміласэрна біў каня пугаўём па 
шыі і жываце. Стары чалавек адразу падбег да фурманшчыка  
і моцна сказаў:
– Якое ж у цябе сэрца, калі ты не шкадуеш жывёлы? Ды і сам 
сабе ты гэтым горш зробіш, калі змарнуеш каня. Чаго стаіце? – 
Тут ён павярнуўся тварам да натоўпу. – Ты там, маладзейшы,  
падштурхні воз плячом, яго абы з месца зрушыць...
1 Тэкст чытае Наталля Кухарава.


Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. 
Стары чалавек рушыў у сваю дарогу, і на твары яго доўга трымалася ўсмешка. Здавалася, што гэты чалавек добра ведае, што 
ён сам варт на свеце.
На вуліцы яго бачылі кожны дзень па некалькі разоў. Зранку ён ішоў з накрытым газетай кошыкам. Удзень ішоў з пустымі 
рукамі, але таксама, як і зранку, здавалася, што ён некуды спяшаецца. А перад вечарам, на змроку дня, ішоў вельмі павольна, 
пастукваў дубовай палкай па тратуары; часам спыняўся і стаяў 
на адным месцы, гледзячы на якое-небудзь дрэва або на гурт вясёлых дзяцей. Пасля, быццам адумаўшыся, ішоў далей, даходзіў 
да якога-небудзь завулка і варочаўся назад, робячы па тратуары 
сваю праходку.
Аднойчы на тым самым тратуары гулялі дзеці. Хоць, калі сказаць праўду, – гэта была не зусім гульня. Каля зялёнай брамы 
ў заросшым дрэвамі двары стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся, на галоў дзве вышэйшы за кожную з іх, хлапчук. Ён быў 
высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць. Дзяўчаткам было год па трынаццаць кожнай.
Адзеты ён быў не то што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпаўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней. Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка. 
Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. Ён усё круціўся на 
адной назе і за кожным паваротам даваў у галаву каторай-небудзь 
дзяўчынцы пстрычку. І кожны раз дзяўчаткі хорам крычалі яму:
– Серж, мы цябе не чапаем. Пусці, нам трэба ісці.
– Ідзіце, – гаварыў Серж, і калі дзяўчаткі, узяўшыся пад рукі, 
ішлі, ён зноў даваў каторай-небудзь з іх пстрычку ў галаву, і яны 
адступалі на ранейшае месца.
І ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самаздавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, – гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету і скажа:
– Эй вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада 
мной нейкія пачвары, і больш нічога.
– Пусці, нам трэба ісці, – запішчалі дзяўчаткі.
– Ідзіце, – сказаў Серж.
Дзяўчаткі пайшлі, але Серж у момант вока перакруціўся на 
адной назе і даў самай меншай дзяўчынцы такую пстрычку ў лоб, 
што тая крыкнула і моцна заплакала.


– Ён жа адзін, а нас трое, – крыкнула самая большая, – чаго 
мы будзем яго баяцца?
Самая меншая не пакідала плакаць. Серж падбег да самай 
большай з гнеўным крыкам:
– Вы не будзеце мяне баяцца?
І намерыўся ўжо даць пстрычку ў галаву большай, але тая яго 
так пхнула ад сябе, што ён хістануўся з тратуара і ўпаў на адно 
калена ў лужу. Дзяўчаткі зарагаталі і, падхапіўшы пад рукі сваю 
меншую сяброўку, пабеглі наўцёкі. Серж усхапіўся на ногі і тут 
жа ўбачыў, што яго калена і прыгожая халяўка ўся ў гразі. Поўны злосці, ён дагнаў дзяўчатак і з усяго размаху пхнуў у плечы 
самую большую, а пасля і самую меншую. Яны абедзве ўпалі на 
тратуар, і меншая так далася тварам аб мокрую асфальтавую 
пліту, што з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў. Убачыўшы гэта, 
Серж спалохаўся, але, каб не паказаць віду, закрычаў:
– Вось табе, цяпер будзеш памятаць.
І кінуўся ўцякаць дадому, але ў гэты час нечая моцная рука 
схапіла яго за плячо, і над яго галавой прагучаў басавіты голас:
– Ах ты, хуліган, што гэта ты нарабіў?
Серж падняў угару вочы і ўбачыў, што яго трымае той самы 
стары і высокі чалавек, якога ён прывык кожны дзень бачыць 
на гэтай самай вуліцы.
– Пусці! – закрычаў Серж, ірвануўшыся з усёй сілы.
– Не, ты раней скажаш, як ты завешся і з якой ты школы, тады я цябе пушчу, – адказаў стары чалавек.
– Ён завецца Серж, а вучыцца ён разам з намі: у дваццатай 
школе, – запішчалі дзяўчаткі.
–  Ідзі, хуліган,  – гнеўна сказаў стары чалавек, пускаючы  
Сержа. 
Дзяўчаткі павялі сваю скрываўленую сяброўку да яе дома, 
а Серж, з паважным выглядам нявіннага пакутніка, паволі адышоўся ад старога чалавека на некалькі крокаў і засвістаў. Стары 
чалавек моўчкі паківаў галавой і хацеў ужо ісці, але Серж раптам крыкнуў яму:
– Стары чорт! Ты вечарам стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, 
як дурань. Ты думаеш, я цябе баюся?
І Серж пабег, азіраючыся, а стары чалавек доўга стаяў і ківаў 
галавой. Пасля ён паволі пайшоў тратуарам, звыкла сабе накульгваючы на левую нагу і пастукваючы палкай па мокрых асфальтавых плітах. Ён дайшоў да чыгуначнага пераезда. Шлагбаум 


быў спушчан. Стары чалавек астаўся чакаць, пакуль пройдзе 
поезд. Бадай што ўжо зусім змеркла. Асенні вецер гнаў па небе 
разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба, і ўвесь захад рабіўся 
ясны. Сонца зайшло, але над горадам яшчэ не патухлі яго апошнія водбліскі. Стары чалавек азірнуўся навокал сябе, і на вачах 
яго бліснулі слёзы. Поезд прайшоў, шлагбаум падняўся, стары 
чалавек перайшоў праз рэйкі і ўвайшоў у глухі завулак. Тут ён 
пайшоў шпарчэй, выпрастаўся, здаваўся яшчэ вышэйшы ростам. 
Ён паспрабаваў нешта спяваць сабе пад нос ціхенька і аднастайна. Голас у яго быў вельмі нізкі.
У канцы завулка стаяў трохпавярховы вялікі стары дом. У ім 
было многа дзвярэй і вокан. Тынк на яго сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Цяпер у вокнах гэтага дома свяціліся 
агні і з сярэдзіны чулася музыка. Чалавек увайшоў у адчыненыя 
дзверы цёмнага карыдора і скрыўся там. Ён ні разу не азірнуўся 
і не бачыў, што Серж увесь час ішоў назіркам следам за ім, хаваючыся за сцены і платы, каб лепш падгледзець, куды гэта стары 
пойдзе. Серж тады толькі для віду адбегся ад чалавека, а пасля 
вярнуўся і пайшоў следам за ім. І цяпер ён радасна глядзеў, у які 
дом увайшоў ненавідны яму стары чалавек. Серж глядзеў у цёмны карыдор трохпавярховага дома з вялікім самаздавальненнем 
і пачаў высвістваць нейкую вясёлую песеньку. Стары чалавек 
нават і не падазраваў нічога гэтага.
2
Я
краз каля таго часу, калі на вуліцах відзён стаў высокі стары 
чалавек, у дваццатай школе з’явілася новая вучаніца Насця 
Закрэўская. Ёй ішоў трынаццаты год, і вучылася яна ў пятым 
класе. Раней у гэтай школе яна ніколі не вучылася, і калі прыйшла з пачатку восені запісацца ў пяты клас, то сказала, што толькі нядаўна пераехала жыць у гэты горад.
Насця, ці як пасля ўсе ў школе яе пачалі зваць, Насцечка,  
была бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, шэрай, 
у карычневыя палоскі, а калі стала халадней, – пачала адзяваць 
на кофтачку чорнае ватовае паліто з простым бобрыкавым каўнярком і вузенькім суконным паяском. Яна не была чым-небудзь 


адметнейшая ад іншых дзяцей. Таксама, як і ўсе, любіла бегаць 
па двары на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляла ва ўсе гульні, у якія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яна любіла парагатаць. Яе звонкі голас  
і смех чуліся заўсёды, – ці то ў карыдоры, ці то на дварэ. Яна 
мела прывычку часта гаварыць: «Ой, дзевачкі!» Часамі, бегучы, 
спатыкнецца і ўпадзе, і тады закрычыць:
– Ой, дзевачкі, я так далася каленам.
Вучылася яна вельмі добра. Яна старалася вучыцца. Нешта 
дні праз два пасля здарэння на вуліцы паміж Сержам і старым 
чалавекам, у пятым класе вучні рабілі арыфметычныя прыклады. Адзін прыклад асабліва здаўся цяжкім бадай што ўсяму класу. Насця Закрэўская стаяла ля класнай дошкі, ціснула ў пальцах 
крэйду, глядзела на слупок выпісаных ёю на дошцы лічбаў і думала. Нешта ў яе тут не выходзіла. Дзеці глядзелі ў свае сшыткі. 
Настаўніца сказала да ўсяго класа:
– Хто зрабіў прыклад?
– Я, – абазвалася адразу некалькі галасоў. 
– Абазваўся таксама і Серж.
– Правільна робіць прыклад Насця? – запытала настаўніца.
– Правільна, – пачуўся голас.
– Не, няправільна, – крыкнуў Серж.
– Адзін кажа: «правільна», а другі – «няправільна», – сказала 
настаўніца.
– А ты, Насця, рабі да канца так, як пачала.
– Яна няправільна робіць! – закрычаў Серж. – Я ўжо зрабіў 
і ведаю. Я выйду за яе зраблю, яна не зробіць.
– Цябе не выклікалі да дошкі, ты і сядзі, – пакрыўдзілася Насця.
– Я сама без цябе зраблю.
– Ты не зробіш! – аж падскочыў Серж.
– Дзеці, ціха! – моцна сказала настаўніца.
– Яна толькі будзе час траціць і не зробіць, а я зраблю! – ужо 
зусім крыкнуў Серж.
Зняважаная Насця злосна глянула на Сержа і зачырванелася. Серж кпліва на яе глядзеў з гордым выглядам ад таго, што 
ён больш ведае за Насцю.
– Сядзі, Серж, на месцы і маўчы. Ты перашкаджаеш Насці  
і ўсім, – сказала настаўніца.
У Сержа была такая натура, што ён прывык лічыць сябе 
лепшым і разумнейшым за ўсіх на свеце. Ён з такой пагардай 


глянуў на настаўніцу і пасля на Насцю, што настаўніца адчула  
ў душы прыкрасць. У Сержавым позірку было штосьці ўжо не 
дзіцячае. Здавалася, што на настаўніцу глядзіць дарослы чалавек, але па-дзіцячаму распешчаны і свавольны. Настаўніца на 
гэты раз змаўчала і перавяла вочы на Насцю, якая ў гэты час 
шпарка пісала на дошцы лічбы. У знак пратэсту супраць таго, 
што яму больш не аддаюць увагі, Серж скамячыў кавалачак паперы, пажаваў яе і пстрыкнуў пальцамі гэтыя мокрыя жовіны 
ў акно. Настаўніца ўстала са свайго месца і падышла да Сержа. 
Грозна яна сказала яму:
– Калі ты не пакінеш хуліганіць, я табе зараз загадаю выйсці з класа.
– Што, хіба я хуліганю? – сказаў Серж і зрабіў нявінныя,  
ягнячыя вочы. – Я зрабіў прыклад.
– Калі зрабіў, дык нашто сваволіць?
– Я зрабіла, – сказала Насця.
Настаўніца паглядзела на дошку і запытала ў класа:
– Правільна яна зрабіла?
– Правільна, – сказалі галасы.
– Няправільна, – сказалі другія галасы.
– Серж, правільна яна зрабіла? – запытала настаўніца.
– Не, – самаўпэўнена адказаў Серж.
– Ідзі зрабі правільна.
З паважным выглядам Серж выйшаў да дошкі і пачаў пісаць 
лічбы па-свойму. Але неўзабаве ён заблытаўся, падбег да свайго 
месца і ўзяў свой сшытак.
– А ты цяпер нанава зрабі, – сказала настаўніца.
– Я ўжо зрабіў, нашто мне другі раз рабіць?
І ён перапісаў на дошку тое, што было ў яго сшытку. Настаўніца дала некалькі пытанняў, дзеці на іх адказалі і раптам зразумелі ўсё. Насця дагэтуль стаяла каля дошкі збянтэжаная, думаючы, 
што, можа, гэта ў яе няправільна, а ў Сержа правільна. А цяпер 
яна радасна паглядзела на Сержа.
– У Насці правільна, – крычаў увесь клас.
У гэты час зазвінеў званок, але настаўніца яшчэ паспела сказаць Сержу:
– Ты не прывыкаеш працаваць, а думаеш, што ты больш  
і лепш за ўсіх ведаеш. Ты няправільна зрабіў, а Насця правільна. 
А ты самаўпэўнена зневажаў яе. А калі я сказала табе, каб ты 
сядзеў ціха, ты і мяне пачаў зневажаць і ўвесь клас сваім хуліганствам.


Настаўніца выйшла, і Серж, каб паказаць перад усімі, што ён 
усё ж такі праў, пусціў ёй услед працяглы свіст. Прайшоў яшчэ 
адзін урок, і Серж увесь гэты час сядзеў злосны і надзьмуты. Яму 
было непрыемна, што выйшла не па яго, што ўвесь клас спачувае Насці, а не яму, што Насця трымае сябе весела і радасна, 
што яна са шчаслівым і гордым бляскам у вачах некалькі разоў 
паглядзела на яго. І ў дадатак яшчэ настаўніца назвала яго ўчынак з жованай паперай хуліганствам.
Заняткі ў школе скончыліся. Дзеці пайшлі дадому. Серж падпільнаваў Насцю на тратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра 
Насця паскардзілася настаўніцы, і перад усім класам настаўніца прабірала Сержа. І адразу пасля гэтага Насця пачала заўважаць, што Серж стаў яе ворагам. Ён стараўся, каб яна адчувала 
на сабе яго помсту. Ён не хацеў спакойна прапусціць яе каля сябе. Ён ёй даваў пстрычкі, шчыпаў за шыю, біў кулакамі ў плечы. 
Стала так, што Насця баялася выходзіць са школы пасля заняткаў: яна ведала, што недзе за вуглом яе чакае Серж. І перад тым 
як ісці дадому, яна пачала выглядаць з карыдора, чакаючы, каб 
хто-небудзь з дарослых быў паблізу, каб было ў каго папрасіць 
абароны. Так прайшло дні чатыры.
На чацвёртым дні, перад самым вечарам, Серж стаяў на  
вуліцы, раздумваючы, куды яму пайсці. Раптам ён убачыў Насцю. 
Можа, ён гэтым разам і не зачапіў бы яе, каб не Насцін выгляд. 
Занадта ўжо яна была ў гэты момант вясёлая, смелая і самаўпэўненая. Яшчэ здалёк яна заўважыла Сержа, і вочы яе заблішчэлі. 
За апошнія дні Серж прывык да таго, што яна, пры кожным 
спатканні, палахліва хавалася або ўцякала ад яго, а гэта так смела ішла. Узбуджаны настрой зноў апанаваў Сержам. Гэты момант 
у яго душы стаў падобен да таго моманту, калі некалькі дзён таму высокі стары чалавек хапіў яго за плячо, баронячы ад яго 
трох дзяўчатак. І горш за ўсё было тое, што цяпер, на тратуары,  
Насця смела і заўзята пагразіла яму пальцам. Гэта ўсё вельмі выразна гаварыла Сержу, што Насця так хоча сказаць яму: «Я цябе 
не баюся, я лепшая і разумнейшая за цябе, а ты хуліган, і такім 
цябе не толькі я, але і ўсе лічаць. І я цябе не баюся». І гэтулькі 
было ў Насціных вачах пагарды да яго, што ён не вытрымаў. Як 
гэта яна, гэтая нейкая Насця, можа так зневажаць яго? Даволі 
таго, што ўжо і ў школе тады яна ўзяла верх над ім, што спачуванне ўсяго класа было на яе старане, і яна быццам нейкім героем была ў тую мінуту, калі ішла ад дошкі на сваё месца пасля 


Доступ онлайн
429 ₽
В корзину