Книжная полка Сохранить
Размер шрифта:
А
А
А
|  Шрифт:
Arial
Times
|  Интервал:
Стандартный
Средний
Большой
|  Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Ц

Беларускі фальклор

Покупка
Артикул: 863140.01.99
Доступ онлайн
343 ₽
В корзину
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ—ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Папярэдняе выданне выйшла ў 2023 годзе. Для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца беларускай вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.
3
26
46
  Хут
53
60
62
77
78
123
Беларускі фальклор : художественная литература / 2-е выд. - Мінск : Вышэйшая школа, 2024. - 273 с. - (Чытай і слухай). - ISBN 978-985-06-3604-1. - Текст : электронный. - URL: https://znanium.ru/catalog/product/2219227 (дата обращения: 19.11.2026). – Режим доступа: по подписке.
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов


УДК 398(161.3)
ББК 82.3(4Беи)
 
Б43
Серыя заснавана ў 2023 г.
Спасылкі на аўдыязапісы ў выглядзе QR-кодаў прыведзены па выданнях:
Зборнік беларускага фальклору : з гук. электрон. дадаткам / тэксты чытае Н.А. Кухарава. — Мінск : Вышэйшая школа, 2010. — (Школьная бібліятэка).
Зборнік беларускага фальклору. Легенды і паданні. Казкі : аўдыякніга / тэксты чытае Н.А. Кухарава. — Мінск : Вышэйшая школа, 
2013. — (Бібліятэка школьніка).
Беларускі фальклор. — Мінск : Вышэйшая школа, 2024. — 
Б43 2-е выд. – 271 с. – (Чытай і слухай).
ISBN 978-985-06-3604-1.
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае 
спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны 
на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ—ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, 
П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2023 годзе.
Для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца беларускай 
вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.
УДК 398(161.3)
ББК 82.3(4Беи)
Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці 
 любой яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу выдавецтва.
ISBN 978-985-06-3604-1
 Укладанне, афармленне. 
 
 
Выдавецтва «Вышэйшая школа»,
 
 
2024


Ëåãåíäû
i ïàäàííi


Справай вялікага значэння з’яўляецца ці то збіранне 
легенд, якія засталіся з часоў дахрысціянскай славяншчыны, 
у мэтах чыста гістарычных, ці то мастацкае адкрыццё 
цераз іх мінулага, што мроіцца за імглой вякоў, мінулага, 
частку вестак пра якое данеслі летапісы, частку дакапваемся мы з курганоў. Здаецца, гэта няшмат, але і з такой крыхі 
геніяльны паэт можа стварыць рэчы гамераўскай магутнасці, бо шмат таго, што нам недарасказала кніжка або старая магіла, знайсці можна пад саламянаю страхою народа, 
які ў паданнях, казках, прыказках, прымхах і мове захаваў 
яшчэ мноства дахрысціянскага элементу. Вышэй жа за ўсё – 
умець падслухаць біццё сэрца гэтага народа, умець адкрыць 
іерогліфы легенд ключом уласнай  шчаслівай інтуіцыі, умець 
узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах, якія на працягу стагоддзяў асталіся, – вось задача паэта, вось яго наглядная ніва.
Уладзіслаў Сыракомля


Прамова
Ã
эй, хлопцы, брацця мае, сыны Зямлі Беларускай, каторая 
раскінулася ад Гродны да места Смаленска і ад Прыпяці аж 
на другі бок ракі Дзвіны перакінулася. Кіньце ўвакол вокам, сабярыце харашэнька думкі і скажэце, ці павінна так быць, як цяпер ёсць? Ці справядліва гэта — усяго, што сваё, чурацца: і мовы 
сваёй, і звычаю свайго, і апраткі сваёй? А ведаеце тое, што мова 
наша калісь слаўнай была і быў час, калі наша мова працвітала 
пры дварэ каралёў польскіх. Ведайце, што спамеж вас больш, як 
спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных лю дзей выходзіла 
даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі.
Колькі-то вучоных людзей, колькі-то слаўных казакоў, ваявод 
і гетманаў наша зямліца выгадавала?
Адно нядобра, што кожны славу прыносіць не сваёй старонцы, а ўсё чужым. Прымерам кажучы, як той Галубок, просты селянін зямлі Наваградскай, што са сваёю сотняю казакоў — ці 
мала славы прыдбаў паляком так, што і песні аб ім складалі. А ў 
нас? Ці ведае хто яго?
I бяру я гэта ўсё на розум, і здаецца мне, што хутка саўсім загіне наш народ, бо яшчэ за гадоў трыста таму, як паны, так і халопы свае мовы не саромеліся: і гаварылі, і пісалі ўсё па-свойму. 
Потым мала-памалу паны сталі сваіх звычаяў чурацца, сталі свае 
парадкі і мову сваю пакідаці ды польскую пераймаці і так, што 
далей — болей, аж саўсім палякамі сталі. На паноў гледзячы, пачалі і сяляне апратку сваю мяняць на нямецкую і мову калечыць. 
Нават сваіх спяванак пачынаюць саромецца, мужыцкімі называюць.
Але не! Наш народ не загіне, а прыйдзе такая часіна, што 
прачнецца наш народ і скажа суседзям так: «Служылі мы вам — 
заплацеце вы нам! Нам грошай не трэба, бо свайго хопіць хлеба. А скажэце нам толькі: “Беларусы вы!” Вось толькі!»
Дый красна ж бо наша зямліца, усе выгады мае: і скіба 
ўрадлівая, і лесу багата, і сена аж надта. I рэчак сплаўных многа, 
а па краёх, як бы ад ворага абгароджаная пяском, балотамі ды 
цёмнымі лясамі. Вось выйдзі толькі дзе-небудзь на гару, пад гай 
зялёны, ды азірніся на свет божы! Так душа твая і зарадуецца.


Бач! Уніз ад рэчкі гара зараснікам пакрытая, уся арэшнікам, 
чаромхай, каліннікам ды маліннікам зарасла. А чаромха-то цвіце — няйначай хто пухам лябяжым укрыў, і пах за вёрсты ветрам 
нясе. А рэчка сама — моў стужка блакітная, між верб ды альшын 
ветрам раскінутая. А за рэчкай лука аж зіхаціць кветкамі. А далей за лукай поле зелянее. А ўвакол усяго цёмны лес сінее. Глянь 
улева — панскі двор бялее і таполі тырчаць, моў на старожы стаяць; а ўправа сяло ціха лягло, паўз раку на беразе. У сады 
прыбрана яно, а ў сяле хлопцы, як дубкі, а дзяўчаты, як ягадкі. 
Пазіраеш на ўсё гэта, і штось за сэрца шчэміць і грудзі шырака 
раздымае, і ляцеў бы, здаецца, над палямі, над лугамі, па-над лесам сінім...
I на гэтай нашай зямлі спрадвеку нашы дзяды-прадзеды жылі, 
каторыя не раз грэкамі, немцамі і рымлянамі траслі...
Вялікі грэшнік
Ä
аўно гэта дзеялася... Чула я ад старых людзей — а яны лгаць 
не будуць — значыць, праўда была. Жыў на свеце дужа вялікі грэшнік. Такі грэшнік, што не было таго граха, каб ён не саграшыў. Такі быў злодзей, якога і свет не бачыў: ён і краў, і чыніў 
разбоі, губіў людзей без пакаяння... Нават чорту душу запрадаў; 
чараваў, калі краў, абарачваўся ваўкалакам, пушчаў моравае паветрые — і не было ліку яго грахам.
Прыйшлося яму паміраць. Тут такі страх яго агарнуў, што 
не магла яго душа пакінуць цела. Няма яму смерці, ды й годзе. 
Тут успомніў ён на Бога. Захацеў паспаведацца, душу 
ачысціць. Сколькі не прыводзілі к яму папоў, ксяндзоў, — як 
раскажа ім свае грахі, — не даюць адпушчэння. Такі ён быў 
грэшнік. А смерць не прыходзіць, а душа яго мучыцца, з целам не можа разлучыцца.
Раздаў ён сваё багацце ўбогім і пайшоў па свету шукаць таго 
ўгодніка, каб замаліў яго грахі, разлучыў душу з целам. Ідзе, 
распытвае...
Параілі яму людзі даведацца к аднаму пустэльніку, што цэлае 
жыццё жыў у пушчы, еў толькі хлеб з вадой, маліўся, душу спасаў 
і ўгодны быў Богу. I пайшоў ён к яму. Прыходзіць — так і так, — 
кажа, — я дужа вялікі грэшнік, ратуй мяне, — выспаведуй. 
Ты ўгодны Богу, — можа адпусцяць мае грахі. Стаў спаведацца. 
Выслухаў яго той пустэльнік, кажа:


— Ты такі грэшнік, што цябе смерць не возьме, зямля не прыме, пакуль ты свае грахі на гэтым свеце не адпакутуеш, пакуль ты 
не зробіш столькі дабра, каб яно твае грахі пераважыла. А датуль 
ты будзеш мучыцца.
I пайшоў той грэшнік заслужваць спасення. Хадзіў ён на 
афяры, і хадзіў на каленях, марыў голадам сваё цела, нанімаўся к 
сярдзітым гаспадарам на работу, каб яго білі, лажыўся за другіх 
пад розгі, служыў хворым і ўбогім — смерць не прыходзіць. Хацеў 
на сябе рукі налажыць: тапіўся, вешаўся і рэзаўся — усё няма 
смерці, толькі мукі прымаў надарэмна.
I так прайшло многа год. Раз ідзе ён полем. Ідзе і праклінае 
сваю долю. Узяла яго злосць, што няма яму смерці. «Дакуль я буду 
мучыцца?» — думае ён сабе. А быў першы дзень Вялікадня. Ідзе ён 
і бачыць многа-многа народу на полі — пашуць, барануюць. «Што 
ж бы гэта значыла? — думае ён, — першы дзень Вялікадня такое 
свята, што і птушкі святкуюць — гнёзды не ўюць, а тут народ марудзіцца». Падыходзіць бліжэй, бачыць — войт пахаджвае паміж 
работнікамі і бізуном іх падганяе. Тыя плачуць, жалюцца:
— Што гэта, — кажуць, — ты насміхаешся над намі? Хіба няма ў 
цябе Бога ў сэрцы? Б’еш нас, катуеш у будні, у свята не даеш адпачынку...  I нават сягоння, на Вялікдзень, выгнаў на прыгон!
А войт раве, як апантаны, бізуном лупіць. Глядзеў, глядзеў той 
грэшнік. «Во, — думае, акаянны, ні папушчы мяне! Падумаць 
гэта, як народ мардуе!» Падышоў ён к войту і кажа:
— Што ты робіш? За што ты людзей мучыш?
А войт, ні слова не кажучы, як нахлысне бізуном цераз лоб, — 
аж іскры з воч пасыпаліся. Азвярэў наш грэшнік, схваціў камень, 
як пусціць ім у войта... I разбіў яму чэрап. Войт не айкнуў — сасвяжыўся. А грэшнік і скончыў сваю пакуту.
Як чалавек зрабіў агонь
Ï
ершы агонь к нам прыляцеў з Перуном, да як загарэўся 
 адзін хварастовы курэнь, дак людзі збегліся адусюль хапаць 
галавешкі, да па сваіх курэнях і зямлянках у попелі пераховываць. Адначэ гэты агонь не шанцаваў нікому, аж пакуль аднаму 
старому калёсніку, каторы акрамя калодак тачыў і верацёна, не 
паслаў шчаслівае думкі, штоб ён папрабаваў кружкі на верацёнах 
вышпульваць ясянёвым клінком да не нажом вырэзваць як досі.


— Чаму не, — кажа калёснік сам сабе, — ясень цвярдзей, дак 
павінен узяць мякчэйшую бярозу, і давай ось папробуем. 
Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго к верацяну, моцна прыжымаючы, і зачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, 
што раз скарэй, аж палянь — пашоў дым з верацяна, да так пахне, бы з вогнішча. Ён гэта далей шморгаць да яшчэ скарэй да 
хутчэй, аж покуль лоб стаў мокры да з верацяна іскры пасыпаліся. Дак вось як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тагда людзі 
ўсюды патушылі перуновае цяпло да завялі свойскі агонь і з тых 
пор сталі лучшэй жыць.
Асілкі
Äаўно, даўно, калі яшчэ людзі жывалі па лясах драмучых, 
прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі яны два места, адно на рэчцы Вараухе, у Забарышчах, а другое — на Іваніхе пры той жа рэчцы. У тых мясцінах у тое ўрэмя 
ніякага народу не было, мяста былі вольныя па ўсёй ЖанвільУтужыцкай старане. У лясах той стараны жылі звяры ўсякія: 
мядзведзі, воўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азярах 
жылі выдры: рыбы ў вадах было такое мноства, хоць палоўнікам 
чэрпай.
Асілкі тыя былі людзі здаровыя, росту ў касую сажань, у плячах аршына з два, голас мелі, як звон немалы, бывала калі 
крыкнець ва ўвесь голас, ды свіснець, дык якое б дзе дзерава не 
было бальшое, а заваліцца. Вот якія былі яны людзі тыя асілкі.
Хазяйства яны ніякага не трымалі, не было ў іх ні якой худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Ні хлеба, ні 
лёну не сеялі. Кармілісь яны тым, што лавілі па лясах звярэй ды 
па вадах рыбу. Адзежу сабе яны строілі з звярыных шкур. Вот 
так і жылі. Мусіць пра Бога яны зусім не зналі, бо ніхто не чуў ад 
старыкоў, штоб яны мелі дзе-небудзь царкву алі папа. Асілкі, 
пажыўшы на рацэ Вараухе, спадабалі Жанвіль-Утужыцкую старонку, бо тут ім усяго досыць было. Звяр’я па лясах было відзьма-нявідзьма і рыбы ў водах тожа, а ім больш нічога і не трэбавалась. 
Вот і задумалі яны абсяліцца і пачалі сразу строіць два гарадзішча — Заборкі і Іваніху. Народу тут было многа, шутка сказаць, 
кажынны год бабы прывадзілі па два ды па тры рабёнкі.
Струменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што ў іх быў на 
ўсіх адзін тапор, ды і той не жалезны, а якісь медзяны, а можа і жалезны, пра гэта дзяды не сказывалі, мусіць, не запомнілі. Адно 


звесна, што асілкі не мелі струменту, а гарадзішчы строілі. Гарадзішчы гэтыя і цяпер ёсць на Вараусе, вот зараз ідзі і паглядзі. Не 
меўшы досыць струменту, асілкі перабрасывалі тапор з гарадзішча 
і на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкнець, 
бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое, тапор давай, той возьмець тапор ды й кінець яму. Такая была ў іх сіла, за то і празывалісь асілкамі. Гэта яшчэ нешто тапор перакінуць, вярсты за тры, а 
то, бывала, нада на пастройку дзерава, пойдзець у лес, вырвець 
дзерава з карнём ды так і прэць на гарадзішча, а то камень прыдзецца прыставіць, дык ён возьмець яго ды й кінець за вярсту і 
 больш прама на гарадзішча. Другія кідалі такія бальшушчыя камні, што будзець у полсажня велічынёю, алі такія камні не ўсягды 
дакідывалі да гарадзішча. А то ёсць такія мясціны, што саўсім закіданы камнямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі 
друг супроць дружкі ваявалі, кідаясь камнямі. Яны і звярэй убівалі 
камнямі, адтаго камні і ляжаць аж сягодня па лясу. А далі сказывалі старыкі, што асілкі ўшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах 
звяры і па зменшала рыбы ў вадзе, бо ім не з чаго стала жыць. 
З тых пор і гарадзішчы іхныя запусцелі, бо пасля іх не скора 
прышлі сюды нашы дзяды, каторыя абабралі сабе другія мясціны, 
каторыя больш спасобны для хлебапашаства і для разводу скацінкі.
Адкуль сяляне і паны
Á
ог першага чалавека вылепіў з гліны, да, паставіўшы пад 
плотам, штоб сох, сам кудысь пайшоў; тагды прыбег чорт, 
да з тае гліны, што асталася, вылепіў такога самюсенькага другога чалавека, да й кажа сам да сябе:
— Як жа я пазнаю, калі Бог ажывіць абодвух, каторы яго, а каторы мой? Трэба неяк свайго назначыць.
Зірнуў ён кругом, ці няма якое ламакі, ды не знайшоў нічога, а 
тут чуе, што Бог падыходзіць, дык барджэй плюнуў сваёй леплёнцы ў лоб ды й пабег. Бог прыйшоў ажыўляць ды бачыць, што стаяць дзве леплёнкі, як адна, начэ дзве краплі вады.
— Хіба ж, — кажа, — я дзве вылепіў? Здаецца адну... а мо і дзве? 
Не прыпомню.
Узяў да й ажывіў абедзве, а як яны заварушыліся, то з божае 
выйшаў хадзяін-пахар, а з чортавае — нейкае благароддзе ў казённай шапцы, з кругленькаю бляшкаю, акурат на тым месцы, дзе 
чорт плюнуў. Тагды хазяіну Бог сказаў:


— Ідзі да гасподы!
А благароддзю, узяўшы за шыварат, даў каленам... Начэ выгнаў, не даўшы ніякага спосабу.
Колькі жыць чалавеку
Ê
алісьці ў далёкім мінулым кожны чалавек знаў, колькі яму 
гадоў жыць на свеце. Але адзін раз адбылося такое.
Ішоў Бог па зямлі. Зайшоў у адну дзярэўню і відзіць, што адзін 
чалавек робіць плот з саломы. Бог паглядзеў на яго і пытаецца:
— Ты чаго, чалавеча, плот не з дрэва гародзіш, а з саломы?
— Дык мне ж ужо мала гадоў жыць на свеце асталося. На мой 
век хваціць.
Тады Бог рашыў зрабіць так, каб людзі не зналі, каму калі паміраць. Так і цяпер.
Чаму не аднолькава работы ва ўсіх?
Á
ыло яшчэ так. Хадзілі па зямлі Пётра з Богам і не ведалі, 
каму што прыдзяліць. Ну, ідуць яны. Сонца нізка. Падыходзяць да жанчыны, якая жала, пытаюцца, як прайсці ім туды ды 
туды, просяць, каб паказала ім дарогу. А яна кажа:
— Сонца нізка, мне жаць трэба. Не буду паказваць, ідзіце, 
куды хочаце.
Ну, раз такое дзела, пайшлі яны далей. Косіць мужык. 
Падышлі яны да мужыка і кажуць:
— Ці не паказаў бы ты нам дарогу, як туды ды туды прайсці?
Мужык кажа:
— Чаму ж не, пакажу.
Закурыў і павёў іх да дарогі, паказаў, куды трэба ісці. Далей 
 ідуць, ідуць, ходзіць конь. Пытаецца Бог у каня:
— Як бы ты нам дарогу паказаў? 
А конь глянуў:
— Сонца нізка, я не пад’ем. Не павяду вам паказваць дарогі.
— Ну, ладна, не павядзеш, дык хадзі, грызі.
Пайшлі далей. Ходзіць карова. Просіць Бог у каровы, каб паказала ім дарогу.
— Чаму ж не, — кажа карова, — пакажу.
Павяла іх і на дарогу вывела. Ну, вот і кажа Бог на Пётру:


Доступ онлайн
343 ₽
В корзину