Традьщыйны беларускi касцюм (альбом)
Покупка
Новинка
Издательство:
Беларуская навука
Год издания: 2024
Кол-во страниц: 304
Дополнительно
Вид издания:
Альбом
Уровень образования:
Профессиональное образование
ISBN: 978-985-08-3130-9
Артикул: 842013.01.99
Альбом знаёміць з яркай мастацкай з’явай этнічнай культуры беларусаў - традыцыйным сялянскім касцюмам, яго рэгіянальнымі і лакальнымі адметнасцямі. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Тематика:
ББК:
УДК:
ОКСО:
- ВО - Бакалавриат
- 51.03.02: Народная художественная культура
- 54.03.01: Дизайн
- 54.03.02: Декоративно-прикладное искусство и народные промыслы
- 54.03.03: Искусство костюма и текстиля
- ВО - Магистратура
- 51.04.02: Народная художественная культура
- 54.04.01: Дизайн
- 54.04.02: Декоративно-прикладное искусство и народные промыслы
- 54.04.03: Искусство костюма и текстиля
ГРНТИ:
Скопировать запись
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов
Светлай памяці Вольгі Васільеўны Церашчатавай – першай загадчыцы аддзела старажытнабеларускай культуры, стваральніцы музея прысвячаецца
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Марыя Віннікава Паліна Богдан ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ КАСЦЮМ ТРАДИЦИОННЫЙ БЕЛОРУССКИЙ КОСТЮМ TRADITIONAL BELARUSIAN COSTUME Альбом 2-е выданне Мінск «Беларуская навука» 2024
УДК 391(=161.3)(084.12) ББК 63.5(4Беи) я6 В48 Р э ц э н з е н т ы: доктар мастацтвазнаўства прафесар Я. М. Сахута доктар мастацтвазнаўства прафесар В. І. Жук Віннікава, М. М. Традыцыйны беларускі касцюм = Традиционный белорусский коB48 стюм = Traditional belarussian costume : альбом / Марыя Віннікава, Паліна Богдан. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 302 с. : іл. ISBN 978-985-08-3130-9. Альбом знаёміць з яркай мастацкай з’явай этнічнай культуры беларусаў – традыцыйным сялянскім касцюмам, яго рэгіянальнымі і лакальнымі адметнасцямі. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў. УДК 391(=161.3)(084.12) ББК 63.5(4Беи)я6 ISBN 978-985-08-3130-9 © Віннікава М. М., Богдан П. А., 2016 © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2024
Касцюмныя комплексы пераважна сфарміраваны з музейных прадметаў збору аддзела старажытнабеларускай культуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Касцюмы з іншых калекцый пазначаны ў подпісах да ілюстрацый. Адбор і рэстаўрацыя музейных прадметаў, падрыхтоўка касцюмных комплексаў да фатаграфавання: М. М. Віннікава, П. А. Богдан Фота: П. А. Богдан, М. М. Віннікава Пераклад на англійскую мову: А. І. Рысянкоў, П. А. Богдан Костюмные комплексы преимущественно сформированы из музейных предметов собрания отдела древнебелорусской культуры Государственного научного учреждения «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси». Костюмы из других коллекций отмечены в подписях к иллюстрациям. Отбор и реставрация музейных предметов, подготовка костюмных комплексов для фотографирования: М. Н. Винникова, П. А. Богдан Фото: П. А. Богдан, М. Н. Винникова Перевод на английский язык: А. И. Рысенков, П. А. Богдан Costume complexes were mainly formed with the use of museum articles from the collection of the Department of Ancient Belarusian culture of the State Research Institution «The Centre for Belarusian Culture, Language and Literature Research of the National Academy of Sciences of Belarus». Costumes from other collections are marked in comments to illustrations. Selection and restoration of museum articles, preparation of costume complexes for photographing: M. Vinnikava, P. Bohdan Photo: P. Bohdan, M. Vinnikava Translation into English: A. Rysiankow, P. Bohdan 5
Змест | Содержание | Content Уступ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 10 Агульныя звесткі аб традыцыйным беларускім адзенні . . . . . . . . . . . . . . . . 16 Рэгіянальныя і лакальныя адметнасці традыцыйнага касцюма беларусаў . . . . 18 Заходняе Палессе . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 18 Усходняе Палессе . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 25 Падняпроўе . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 30 Падзвінне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 35 Панямонне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 37 Цэнтральная Беларусь . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 39 Введение . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 46 Общие сведения о традиционной белорусской одежде . . . . . . . . . . . . . . . . 52 Региональные и локальные особенности традиционного костюма белорусов . . 54 Западное Полесье . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 54 Восточное Полесье . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 61 Поднепровье . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 67 Подвинье . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 72 Понеманье . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 74 Центральная Беларусь . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 76 Traditional belarusian costume . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 83 Regional peculiarities of the traditional belarusian costume . . . . . . . . . . . . . . . 86 Iлюстрацыi | Иллюстрации | Illustration Заходняе Палессе | Западное Полесье | Zakhodniaye Palesse (Western Palesse) . 91 Усходняе Палессе | Восточное Полесье | Uskhodniaye Palesse (Eastern Palesse) . 173 Падняпроўе | Поднепровье | Padniaprowye (the Dniapro area) . . . . . . . . . . . . 207 Падзвінне | Подвинье | Padzvinne (the Dzvina area) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 233 Панямонне | Понеманье | Paniamonne (the Nioman area) . . . . . . . . . . . . . . . 243 Цэнтральная Беларусь | Центральная Беларусь | Central Belarus . . . . . . . . . . 255 Дадатковая iнфармацыя | Дополнительная информация | Additional information . . 289 Спіс фотамадэлей | Список фотомоделей | Model list . . . . . . . . . . . . . . . . . . 290 Спіс скарачэнняў | Список сокращений | Abbreviation list . . . . . . . . . . . . . . . 295 Літаратура | Литература | Literature . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 296
ТРАДЫЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ КАСЦЮМ
Уступ А льбом «Традыцыйны беларускі касцюм» прысвечаны сялянскаму касцюму, які бытаваў на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзя. Ідэя выдання гэтага альбома выношвалася аўтарамі даўно. Аддзел старажытнабеларускай культуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – месца працы аўтараў – мае адну з лепшых у рэспубліцы калекцыю традыцыйнага беларускага адзення. Часткова яна прадстаўлена ў музейнай экспазіцыі аддзела, больш вядомай як Музей старажытнабеларускай культуры. Поўныя комплексы народнага адзення, якія на тэрыторыі Беларусі прынята называць строямі, заўжды выклікаюць павышаную цікавасць у наведвальнікаў і жаданне бліжэй пазнаёміцца з беларускім народным касцюмам праз друкаваныя выданні. Таму падрыхтоўка альбома з’явілася на сённяшні дзень наспелай неабходнасцю, а асноўным матэрыялам для выдання стала калекцыя традыцыйнага адзення са збору аддзела старажытнабеларускай культуры. Сапраўды, што яшчэ так вобразна і нават без дадатковага тлумачэння дасць уяўленне пра ментальнасць народа, нормы яго жыцця і эстэтычныя ідэалы, як не традыцыйны касцюм? Як вядома, адзенне закрывае цела, але адкрывае душу. Гэта цалкам падыходзіць для характарыстыкі святочнага касцюма беларускіх сялян, які паказвае нам светлую душу мудрага, таленавітага і працавітага беларускага народа. Першым, хто звярнуў увагу на беларускі народны касцюм не толькі як на частку матэрыяльнай культуры этнасу, але і як на яркую мастацкую з’яву, быў Міхась Раманюк. Сваёй шчырай, сапраўднай любоўю да беларускага народа і яго касцюма ён падняў сярод суайчыннікаў высокую хвалю патрыятызму і цікавасці да сваіх каранёў. Альбом «Беларускае народнае адзенне», выдадзены ім у 1981 годзе, да нашага часу з’яўляецца настольнай кнігай усіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры, а тым больш тых, хто прафесійна займаецца яе вывучэннем. Нягледзячы на вялікі тыраж альбома – 20000 экзэмпляраў, 10