Слоунiк беларускай мовы
Покупка
Новинка
Тематика:
Славянские языки
Издательство:
Беларуская навука
Составитель:
Русак Валентина Павловна, Кондратеня Ирина Владимировна, Кирдун Алла Анатольевна, Кунцевич Любовь Петровна, Масловская Надежда Павловна, Русак Ольга Владмировна
Год издания: 2024
Кол-во страниц: 920
Дополнительно
Вид издания:
Справочная литература
Уровень образования:
Профессиональное образование
ISBN: 978-985-08-3088-3
Артикул: 842009.01.99
Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, па- кладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 2012 года выдання, дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры нарматыўным напісанні. Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.
Тематика:
ББК:
УДК:
ОКСО:
- ВО - Бакалавриат
- 45.03.01: Филология
- ВО - Магистратура
- 45.04.01: Филология
ГРНТИ:
Скопировать запись
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ÑËÎ¡Í²Ê ÁÅËÀÐÓÑÊÀÉ ÌÎÂÛ Мінск «Беларуская навука» 2024
УДК 811.161.3’374 ББК 81.2(4Беи)-4 С48 У к л а д а л ь н і к і: В. П. Русак, І. У. Кандраценя, А. А. Кірдун, Л. П. Кунцэвіч, Н. П. Маслоўская, В. У. Русак, В. Л. Татур, В. І. Уласевіч Н а в у к о в ы р э д а к т а р доктар філалагічных навук В. П. Русак Р э ц э н з е н т ы: доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі А. М. Булыка, доктар філалагічных навук, прафесар В. Д. Старычонак ISBN 978-985-08-3088-3 © Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 2024 © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2024
ПРАДМОВА Сучасная беларуская літаратурная мова ўвайшла ў ХХІ ст. як адна з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Сёння гэта самабытная, высокаразвітая літаратурная мова, якая можа забяспечваць усе сферы грамадскага жыцця беларускага народа, а таксама выконваць усе функцыі дзяржаўнай мовы ў поўнай меры. Гэта – мова беларускага народа, мова тытульнай нацыі, найважнейшая форма нацыянальнай мовы, першаэлемент нацыянальнай культуры. У вызначэнні літаратурнай мовы паняцце нормы з’яўляецца цэнтральным у яе пісьмовай і вуснай форме зносін. Моўная норма рэгламентуе літаратурную мову і робіць яе стабільнай, здатнай доўгія вякі служыць паўнацэнным сродкам зносін у грамадстве. Аднак мова – з’ява жывая, не звязаная назаўсёды сваімі нормамі. Яна адэкватна фіксуе ўсё новае, што з’яўляецца ў жыцці, выпрацоўваючы для гэтага новыя моўныя сродкі ці прыстасоўваючы існуючыя, і, разам з тым, выключае са свайго ўжытку ўсё непатрэбнае, што страціла сэнс. Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюць, замацоўваюць моўныя традыцыі, актуальныя інавацыі, якія склаліся ў моўнай сістэме пэўнага перыяду. Асноўнай якасцю нормы, яе адметнай рысай з’яўляецца ўстойлівасць, стабільнасць. Але таму што мова няспынна развіваецца норма не можа быць нязменнай, закасцянелай. На працяглы час яна замацоўвае асноўныя заканамернасці мовы, якія складаюць самую сутнасць яе. Другой уласцівасцю нормы з’яўляецца бесперапынная эвалюцыя элементаў розных яе структур, якая адлюстроўвае развіццё розных кампанентаў усіх узроўняў, узнікненне варыянтаў. Гэтыя дзве ўласцівасці нормы і забяспечваюць устойлівасць і развіццё мовы. Таму літаратурная мова, якой бы багатай і апрацаванай яна ні была, не мае раз і назаўсёды замацаваных норм. У кожнай літаратурнай мове адбываецца паступовае памнажэнне фактаў, моўных сродкаў, якія прыводзяць да пэўных змен, да эвалюцыі нормы, новага элемента ў развіцці мовы. У розныя гістарычныя перыяды жыцця мовы ступень стабільнасці норм і інтэнсіўнасць іх эвалюцыі неаднолькавыя. У адны перыяды грамадства, якое карыстаецца канкрэтнай літаратурнай мовай, існуючыя моўныя нормы прымае «лаяльна», карыстаецца імі больш-менш аднадушна. У другія ж перыяды да той самай мовы ў членаў грамадства ўзнікае шэраг прэтэнзій, з’яўляецца неабходнасць палепшыць норму. Выяўляецца, што некаторыя нормы ўстарэлі і не адпавядаюць патрабаванням да сродкаў зносін, а таму з’явіліся новыя варыянты, больш уласцівыя новаму перыяду. У другіх выпадках па той самай прычыне ранейшыя дублетныя варыянты сталі літаратурнай нормай, адцясніўшы ў ранг дублетнага варыянта былую норму. Моўная практыка пры гэтым характарызуецца павелічэннем колькасці варыянтаў, дублетаў у лексіцы, словаўтварэнні, акцэнтуацыі, формазмяненні, сінтаксісе. Як правіла, рост тэндэнцыі да ўдакладнення норм звязаны з расшырэннем функцый літаратурнай мовы і павелічэннем колькасці яе карыстальнікаў. Сучасная моўная практыка рэгламентуецца «Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008). Увядзенне іх у дзеянне садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. Літаратурная мова развіваецца і толькі час ад часу мяняе ўстарэлыя нормы на больш характэрныя з пункту погляду нацыянальнай спецыфікі, таму неабходна імкнуцца без дастатковых падстаў не адыходзіць ад тых норм, якія склаліся на сучасным этапе яе развіцця. Навуковыя рэкамендацыі і арфаграфічныя нормы мовы павінны строга ахоўвацца ўсімі членамі грамадства, бо толькі абавяз
ковае падпарадкаванне моўным нормам забяспечвае стабільнае функцыянаванне літаратурнай мовы. З улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя, падрыхтавана новае выданне «Слоўніка беларускай мовы», якое пабудавана традыцыйна, як і папярэднія нарматыўныя даведнікі, што будзе спрыяць лепшаму ўспрыняццю абноўленых матэрыялаў. «Слоўнік беларускай мовы» пад агульнай рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы (1987) стаў, як вядома, лексічнай базай для даведніка «Слоўнік беларускай мовы» (2012). Дзякуючы прадстаўленню новага слоўнага матэрыялу, які актыўна выкарыстоўваецца ў сучасным друку, складваецца больш поўнае ўяўленне аб крыніцах папаўнення, працэсах адаптацыі лексічнага складу мовы, звязаных з нарматыўным функцыянаваннем граматычнай сістэмы. Падача папулярных у сённяшнім жыцці лексічных адзінак сведчыць аб уважлівых адносінах аўтараў-складальнікаў да моўных тэндэнцый у сучасным беларускім лексіконе. Тэндэнцыя замацавання сучаснага нарматыўнага словаўжывання праходзіць з улікам распаўсюджанасці і ўніфікацыі варыянтаў, паколькі, як вядома, літаратурнай мове не патрэбна неапраўданая дублетнасць і разнабой. У прынцыпе сучасная арфаграфія – як пісьмовая форма мовы – найбольш устойлівая да варыятыўнасці, выпадкі дваякага напісання слоў – такія, як аднаду́шнасць і аднаду́шша, акупі́раваць і акупава́ ць, базі́раваць і базава́ ць, дэмаскі́раваць і дэмаскава́ ць, зашліфава́ ны і зашліфо́ваны, зашмаргну́ты і зашмо́ргнуты, здзеравяне́нне і здзервяне́нне, інтэрпалі́раваць і інтэрпалява́ ць, калго́ткі і калго́ты, кало́дзеж і кало́дзезь, каўба́ снік і кілба́ снік, каўба́ сніца і кілба́ сніца, калькі́раваць і калькава́ ць, камандзірава́ ны і камандзіро́ваны, кане́шне і кане́чне, курсі́раваць і курсава́ ць, мы ́ за і мы ́ са, стыле́т і штыле́т, каментава́ нне і каменці́раванне, каўбаса́ і кілбаса́ , фартэ́ль і фо́ртэль, цяля́ і цялё, яе́чня і яе́шня – адзінкавыя. Падобныя выпадкі адносяцца да дынамічных працэсаў функцыянавання і, хутчэй за ўсё, будуць удакладнены пры чарговай кадыфікацыі ці высвятленні іх гістарычнай перспектывы ў новых лексікаграфічных выданнях. Асноўную нарматыўную функцыю навуковага апісання, падачы скланяльных і спрагальных форм выконваюць практычныя даведнікі, падрыхтаваныя ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.
ПАДАЧА ФОРМ У слоўніку падаюцца формы назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў. Агульны парадак падачы матэрыялу ў слоўнікавых артыкулах наступны: рэестравае слова, граматычныя паметы, формы змянення, якія падаюцца ў скарочаным або поўным выглядзе. Месца націску абазначаецца ва ўсіх загалоўных словах (акрамя аднаскладовых і слоў, у якіх націск падае на арфаграфічнае ё), ва ўсіх формах змянення, калі яны падаюцца поўнасцю (акрамя форм, у якіх націск падае на арфаграфічнае ё), а таксама ў скарочаных формах змянення, калі націск прыпадае на прыведзеную частку формы. Калі форма пададзена ў скарочаным выглядзе, а на ёй націск не абазначаны, значыць месца яго такое, як і ў папярэдняй форме. Калі формы прыводзяцца ў скарочаным выглядзе, яны скарачаюцца да апошняй агульнай для ўсіх іх літары, г. зн. да той літары, пасля якой у розных формах слова неаднолькавае напісанне. Формы змянення падаюцца поўнасцю толькі тады, калі ў аснове іх ёсць чаргаванне гукаў ці змяняецца месца націску і калі формы складаюцца з невялікай колькасці літар. Выбар форм для падачы ў слоўніку абумоўлены марфалагічнымі прычынамі – наяўнасцю дублетных варыянтаў форм і неабходнасцю паказаць месца націску, калі ён рухомы: абавяза́ць зак., абавяжу́, абавя́жаш, -жа, -жам, -жаце, -жуць насе́нне -нні свякру́ха -у́се, -у́х са́ні сане́й со́я со́і. Словы, блізкія па напісанні і значэнні, падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле праз і, а іх словазмяняльныя формы – праз кропку з коскай: абазнача́ць і абазна́чваць незак., -а́ю, -а́еш, -а́е, -а́юць; -аю, -аеш, -ае, -аюць абвалака́цца і абвала́квацца незак., -а́юся, -а́ешся, -а́ецца, -а́юцца; -аюся, -аешся, -аецца, -аюцца за́ла і зал -ле, -л; за́ла, -ле, -лаў аба́к і аба́ка -ка, -ку, -каў; -а́цы, -а́к балка́рац і балка́р -рца, -рцу, -рцаў; -ра, -ру, -р і -раў абвалака́нне і абвала́кванне -нні. Абазначэнні адзінак вымярэння з паметай пры падліку падаюцца праз кропку з коскай пасля падачы канчаткаў словазмяняльных форм: гектава́т -а́та, -а́це, -а́таў; (пры падліку) -а́т ват ва́та, ва́це, ва́таў; (пры падліку) ват герц ге́рца, -цы, -цаў; (пры падліку) герц. Варыянтныя склонавыя канчаткі падаюцца праз і : да́мба -бе, -б і -баў даміна́нта -нце, -нт і -нтаў дапра́дкі -дак і -дкаў. Варыянтныя словаформы аднаго слова падаюцца праз і : давяршы ́ ць зак., давяршу́, давяршы ́ ш, -шы ́ ць, -шы ́ м, давершыце́, давярша́ць і даве́ршыш, -шыць, -шым, -шыце, -шаць далі́цца зак., даліе́цца, далію ́ цца і далье́цца, далью ́ цца далі́ць зак., далію ́ , -іе́ш, -іе́, -іём, -іяце́, -ію ́ ць і далью ́ , -лье́ш, -лье́, -льём, -льяце́, -лью ́ ць.
Формы зак. і незак. трывання дзеясловаў падаюцца праз і, калі асабовыя словаформы супадаюць: блакірава́ць зак. і незак., -ру́ю, -ру́еш, -ру́е, -ру́юць візі́раваць зак. і незак., візі́рую, -уеш, -уе, -уюць. З тлумачэннем значэнняў падаюцца словы, якія ў залежнасці ад семантыкі маюць розныя канчаткі ці словаформы: ба́зіс (апорная частка калоны) -са, -се, -саў; (эканамічная структура грамадства) -су, -се бааба́б (дрэва) -ба, -бе, -баў; (драўніна; зб.) -бу, -бе дуб (дрэва) ду́ба, ду́бе; мн. дубы ́ , -бо́ў; (драўніна; зб.) ду́бу, ду́бе ага́т (мінерал) ага́ту, ага́це; (кавалак каштоўнага мінералу; каштоўны камень; ювелірны выраб) ага́та, ага́це, ага́таў ка́мень (горная парода) -ню, -ні; (кавалак горнай пароды; каштоўны камень; ювелірны выраб) -ня, -ні, мн. камяні́, камянёў амары ́ ліс (кветка) -са, -се, -саў; (сукупнасць раслін) -су, -се рамо́н і рамо́нак (кветка) -на, -не, -наў; -нка, -нку, -нкаў; (сукупнае мноства раслін) -ну; -нку ані́с (травяністая расліна; сорт яблыні) -су, -се; (плод яблыні) -са, -се, саў папі́рус (матэрыял для пісьма) -су, -се; (помнік пісьменнасці; расліна) -са, -се, -саў; (сукупнае мноства раслін) -су, -се наса́ч (пра чалавека) -ча́, -чу́, -чо́ў; (малпа) -ча́, -чы ́ , -чо́ў фікса́тар (асоба) -ра, -ру, -раў; (раствор) -ру, -ры, -раў; (прылада) -ра, -ры, -раў дапрада́ць незак., (заканчваць прасці) -а́ю, -а́еш, -а́е, -а́юць; зак., (закончыць продаж) -да́м, -дасі́ -да́сць, -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць дары ́ цца зак., (пра свінню, крата і інш.) -ы ́ ецца, -ы ́ юцца; незак., (пра падарунак) до́рыцца, до́рацца дасмалі́ць зак., (агнём) дасмалю ́ , дасма́ліш, -ліць, -лім, -ліце, -ляць; (пакрыць смалой) дасмалю ́ , дасмо́ліш, -ліць, -лім, -ліце, -ляць басто́н (гульня ў карты; танец) -на, -не; (тканіна) -ну, -не ры ́ кша (асоба) м. ДМ -шу, Т -шам; (каляска) ж. -шы, мн. Р -ш і -шаў. З абазначэннем склонаў (Н Р Д В Т М) падаюцца слоўнікавыя артыкулы назоўнікаў мужчынскага і агульнага роду на -а (-я), а таксама рознаскланяльных назоўнікаў. Прычым назоўнікі мужчынскага і агульнага роду на -а (-я) падаюцца з указаннем роду назоўніка: бо́нза м. Д -зу, Т -зам, М -зе, мн. Р -з і -заў бамбі́за м. Д -зу, Т -зам, М -зе, ж. ДМ -зе, Т -зай і -заю, мн. Р -з дзеўчаня́ і дзеўчанё РДМ -ня́ці, Т -нём, мн. -ня́ты, РВ -ня́т, -ня́там, -ня́тамі, -ня́тах. З указаннем роду падаюцца таксама складаныя назоўнікі, якія маюць разнародавыя кампаненты: ваго́н-цыстэ́рна м. ваго́на-цыстэ́рны, ваго́не-цыстэ́рне, ваго́наў-цыстэ́рн і ваго́наў-цыстэ́рнаў шко́ла-інтэрна́т ж. шко́ле-інтэрна́це, школ-інтэрна́таў сіт́а-цадзі́лка н. сі́це-цадзі́лцы, сі́таў-цадзі́лак. У слоўнікавых артыкулах адлюстроўваюцца асістэмныя формы назоўнікаў з рухомым націскам пры спалучэнні з лічэбнікамі 2, 3, 4: бензапіла́ -ле́, мн. бензапі́лы, -л; з ліч. 2, 3, 4 – бензапілы ́бервяно́ -не́, мн. бярвёны, -н; з ліч. 2, 3, 4 – бервяны ́ . Формы змянення падаюцца поўнасцю, калі ў аснове іх ёсць чаргаванне гукаў ці змяняецца месца націску, калі формы складаюцца з невялікай колькасці літар ці маюць складаныя выпадкі афармлення: дабе́гчы зак., дабягу́, дабяжы ́ ш, -ы ́ ць, -ы ́ м, дабежыце́, дабягу́ць абвастры ́ ць зак., абвастру́, абво́стрыш, -рыць, -рым, -рыце, -раць дах да́ху, (на) да́ху, да́хаў
нага́ назе́, мн. но́гі, ног, нага́м, нага́мі, нага́х; з ліч. 2, 3, 4 – нагі́ грэх РДМ граху́ і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі, -хо́ў воўк РВ во́ўка і ваўка́, ДМ во́ўку і ваўку́, Т во́ўкам і ваўко́м, мн. ваўкі, РВ -ко́ў, -ка́м, -ка́мі, -ка́х. Калі канчаткі ў пэўных склонах супадаюць, іх абазначэнні прыводзяцца разам пры першым па парадку склоне, далей абазначэнні склонаў не ставяцца. У выпадку, калі слова ўжываецца толькі ў пэўным выразе, інфармацыя аб ім падаецца наступным чынам: абве́сны: абве́сны лад дыбкі́: на дыбкі́. Узор падачы форм па часцінах мовы Формы назоўнікаў Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад характару асновы слова і націску, у асобных выпадках – ад лексічнага значэння слова. Для аманімічных назоўнікаў, у якіх склонавыя канчаткі супадаюць, падаецца адзін слоўнікавы артыкул без указання лексічнага значэння, напрыклад, жыга́лка1 (муха) -лцы, -лак і жыга́лка2 (прут) -лцы, -лак: жыга́лка -лцы, -лак. Назоўнікі, што маюць варыянтныя родавыя формы, падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле: бальзамі́на і бальзамі́н -не; -ну, -не бе́здараж і бездаро́жжа -жжу; -жжы пісто́ль і пісто́ля (пісталет) -ля, -лі, -ляў; -лі, -ль. Падаюцца блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна: без агля́дкі да ўпа́ду на хаду́ на жа́ль з разбе́гу. У складаных назоўніках са злучальнымі адносінамі асноў скланяюцца абедзве часткі: ваго́н-рэстара́н ваго́на-рэстара́на, ваго́не-рэстара́не, ваго́наў-рэстара́наў лётчык-касмана́ўт лётчыка-касмана́ўта, лётчыку-касмана́ўце, лётчыкаў-касмана́ўтаў інжыне́р-канстру́ктар інжыне́ра-канстру́ктара, інжыне́ру-канстру́ктару, інжыне́раў-канстру́ктараў. Прычым род такіх назоўнікаў устанаўліваецца па першай частцы: кран-бэ́лька ж. кран-бэ́лькі, кран-бэ́льцы, кран-бэ́лек вы ́ стаўка-про́даж ж. вы ́ стаўцы-про́дажы цыбу́ля-парэ́й ж. цыбу́лі-парэ́і крэ́сла-ло́жак н. крэ́сле-ло́жку, крэ́сел-ло́жкаў і крэ́слаў-ло́жкаў. У складаных назоўніках з далучальнымі адносінамі скланяецца толькі другая частка, па якой і вызначаецца род назоўніка: плашч-накі́дка ж. плашч-накі́дцы, плашч-накі́дак до́пінг-про́ба ж. до́пінг-про́бе, до́пінг-проб ва́куум-фільтр ва́куум-фі́льтра, ва́куум-фі́льтры, ва́куум-фі́льтраў ды ́ зель-мато́р ды ́ зель-мато́ра, ды ́ зель-мато́ры, ды ́ зель-мато́раў
інжыне́р-адміра́л інжыне́р-адміра́ла, інжыне́р-адміра́ле, інжыне́р-адміра́лаў інжыне́р-капіта́н-лейтэна́нт м. інжыне́р-капіта́н-лейтэна́нта, інжыне́р-капіта́н-лейтэна́нце, інжыне́р-капіта́н-лейтэна́нтаў. Для назоўнікаў жаночага роду на -а (-я) падаюцца формы Д і М склонаў адзіночнага ліку (прычым іх канчаткі супадаюць) і Р склону множнага ліку: анке́та -е́це, -е́т друка́рня -рні, -рань і -рняў наста́ўніца -цы, -ц размо́ва -о́ве, -о́ў гербе́ра -ры, -р тыпагра́фія -іі, -ій. Для назоўнікаў, якія маюць рухомы націск – у парадыгме адзіночнага ліку на канчатку, а ў парадыгме множнага ліку на аснове, – падаецца яшчэ і форма Н склону множнага ліку: пята́ пяце́, мн. пя́ты, пят; з ліч. 2, 3, 4 – пяты ́прасціна́ -не́, мн. прасці́ны, -ін; з ліч. 2, 3, 4 – прасціны ́ Для назоўнікаў, якія не маюць форм множнага ліку, падаюцца толькі формы Д і М склонаў адзіночнага ліку: аўтаматыза́цыя -ыі пава́га -а́зе сало́ма -о́ме баге́ма -е́ме. Для назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай падаюцца формы Т склону адзіночнага ліку і Р склону множнага ліку: педа́ль -ллю, -лей і -ляў сенажа́ць -ццю, -цей і -цяў я́ касць -цю, -цей гера́нь -нню, -ней. Для назоўнікаў, якія не маюць формы множнага ліку, падаецца форма Т склону адзіночнага ліку: мо́ладзь -ддзю свядо́масць -цю. Для назоўнікаў мужчынскага роду, якія заканчваюцца на зычны і маюць нерухомы націск, падаюцца формы Р і М склонаў адзіночнага ліку і Р склону множнага ліку: аа́зіс -са, -се, -саў камба́йн -на, -не, -наў мато́р -ра, -ры, -раў манта́жнік -ка, -ку, -каў маніпуля́ тар (асоба) -ра, -ру, -раў; (прыстасаванне) -ра, -ры, -раў апера́тар (чалавек) -pa, -ру, -раў; (апарат) -ра, -ры, -paў салю ́ т -ю ́ ту, -ю ́ це, -ю ́ таў ме́тад -ду, -дзе, -даў боль бо́лю, -лі, -ляў інсекта́рый -ыя, -ыі, -ыяў віва́рый -ыя, -ыі, -ыяў дазо́рац -рца, -рцу, -рцаў абаро́нец -нца, -нцу, -нцаў даручэ́нец -нца, -нцу, -нцаў.
Некаторыя назоўнікі на -ец маюць сінанімічныя адпаведнікі на -ца, для якіх падаюцца формы ДМ і Т склонаў адзіночнага ліку, а таксама форма Р склону множнага ліку: заканада́вец -а́ўца, -а́ўцу, -а́ўцаў заканада́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, мн. Р -цаў заканазна́вец -а́ўца, -а́ўцу, -а́ўцаў заканазна́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, мн. Р -цаў. Для назоўнікаў, якія не маюць формы множнага ліку, падаюцца толькі формы Р і М склонаў адзіночнага ліку (прычым у зборных назоўнікаў яны супадаюць): валідо́л -лу, -ле нато́ўп -пу, -пе тлушч тлу́шчу, -чы шыфо́н -ну, -не сум су́му, -ме хмызня́ к -ку́ дубня́ к -ку́. Для назоўнікаў, якія маюць рухомы націск – у парадыгме адзіночнага ліку на аснове, а ў парадыгме множнага ліку на канчатку, – падаецца яшчэ і форма Н склону множнага ліку: кнот кно́та, -о́це, мн. кнаты ́ , -то́ў лес ле́су, -се, мн. лясы ́ , -со́ў сват сва́та, -а́це, мн. сваты ́ , -то́ў склеп скле́па, -пе, мн. скляпы ́ , -по́ў Для назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я) падаюцца формы Д Т М склонаў адзіночнага ліку, а таксама формы Р склону множнага ліку: ваяво́да м. Д -ду, Т -дам, М -дзе, мн. Р -д мужчы ́ на м. Д -ну, Т -нам, М -не, мн. Р -н ста́раста м. Д -сту, Т -стам, М -сце, мн. Р -ст і -стаў бандзю ́ га м. ДМ -гу, Т -гам, мн. Р -г прамо́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, Р -цаў вынахо́дца м. ДМ -цу, Т -цам, мн. Р -цаў дара́дца м. ДМ -цу, Т -цам, мн. Р -цаў даро́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, мн. Р -цаў. Прычым формы Д і М склонаў адзіночнага ліку ў назоўнікаў на мяккія, шыпячыя, заднеязычныя, р, ц супадаюць (Д = М): це́сля м. ДМ -лю, Т -лем, мн. Р -ляў музы ́ ка м. ДМ -ку, Т -кам, мн. Р -каў ю ́ нга м. ДМ -гу, Т -гам, мн. Р -гаў ма́йстра м. ДМ -ру, Т -рам, мн. Р -раў. Для назоўнікаў, якія маюць рухомы націск – у парадыгме адзіночнага ліку на канчатку, а ў парадыгме множнага ліку на аснове, – падаецца яшчэ і форма Н склону множнага ліку: старшыня́ м. ДМ -ні́, Т -нёй, мн. старшы ́ ні, -нь; з ліч. 2, 3, 4 – старшыні́ суддзя́ м. ДМ -дзі, Т -дзёй, мн. су́ддзі, -дзяў; з ліч. 2, 3, 4 – суддзі́. Для назоўнікаў ніякага роду з нерухомым націскам падаюцца формы М склону адзіночнага ліку і Р склону множнага ліку: вучы ́ лішча -чы, -ч і -чаў ка́ліва -іве, -іў і -ваў ко́ла -ле, -лаў сне́данне -нні, -нняў
адце́нне -нні, -нняў шы ́ ла -ле, -лаў. Для назоўнікаў з рухомым націскам падаецца таксама і форма Н склону множнага ліку: верацяно́ -не, мн. верацёны, -н і -наў; з ліч. 2, 3, 4 – верацяны́ гняздо́ -дзе, мн. гнёзды, -д і -даў; з ліч. 2, 3, 4 – гнязды ́дупло́ -ле, мн. ду́плы, -лаў; з ліч. 2, 3, 4 – дуплы ́сяло́ сяле́, мн. сёлы, сёл і сёлаў; з ліч. 2, 3, 4 – сялы ́ . Пры адсутнасці формы множнага ліку падаецца толькі форма М склону адзіночнага ліку: адраджэ́нне -нні будаўні́цтва -ве вярчэ́нне -нні садо́ўніцтва -ве. У абстрактных назоўнікаў формы множнага ліку могуць быць толькі тады, калі абстрактны назоўнік абазначае адзінкавае праяўленне дзеяння, уласцівасці, якасці, прыметы, працэсу: чыта́нне (дзеянне) -нні; (цыкл лекцый, дакладаў) мн. чыта́нні, -нняў. Для назоўнікаў агульнага роду на -а (-я), якія могуць абазначаць і асобу мужчынскага, і асобу жаночага полу, падаюцца формы Д М Т склонаў адзіночнага ліку, асобна для мужчынскага і для жаночага роду, а таксама форма Р склону множнага ліку, агульная для абодвух родаў: капрызу́ля м. ДМ -лю, Т -лем, ж. ДМ -лі, Т -ляй і -ляю, мн. Р -ль нераўня́ м. і ж. ДМ -ні́, Т -нёй і -нёю ханжа́ м. і ж. ДМ -жы ́ , Т -жо́й і -жо́ю, мн. ханжы ́ , ханжэ́й абдзіра́ла м. Д -лу, Т -лам, М -ле, ж. ДМ -ле, Т -лай і -лаю, мн. Р -л задзі́ра м. ДМ -ру, Т -рам, ж. ДМ -ры, Т -рай і -раю, мн. Р -р лістано́ша м. ДМ -шу, Т -шам, ж. ДМ -шы, Т -шай і -шаю, мн. Р -ш абаро́нца м. ДМ -цу, Т -цам, ж. ДМ -цы, Т -цай і -цаю, мн. Р -цаў абвінава́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, ж. ДМ -цы, Т -цай і -цаю, мн. Р -цаў кіназна́ўца м. ДМ -цу, Т -цам, ж. ДМ -цы, Т -цай і -цаю, мн. Р -цаў. У назоўніках мужчынскага роду ў М склоне чаргуецца /цвёрды – мяккі/ зычны асновы, а ў назоўніках жаночага роду ў Д і М склонах адбываюцца чаргаванні /цвёрды – мяккі/ зычны асновы і /заднеязычны – свісцячы/, а іменна /г – з/, /х – с/, /к – ц/: дуры ́ ла м. Д -лу, Т -лам, М -ле, ж. ДМ -ле, Т -лай і -лаю, мн. Р -л жмі́нда м. Д -ду, Т -дам, М -дзе, ж. ДМ -дзе, Т -дай і -даю, мн. Р -даў бадзя́ га м. ДМ -я́гу, Т -я́гам, ж. ДМ -я́зе, Т -я́гай і -я́гаю, мн. Р -я́г чысцёха м. ДМ -ёху, Т -ёхам, ж. ДМ -ёсе, Т -ёхай і -ёхаю, мн. Р -ёх задава́ка м. ДМ -а́ку, Т -а́кам, ж. ДМ -а́цы, Т -а́кай і -а́каю, мн. Р -а́к самаву́чка м. ДМ -чку, Т -чкам, ж. ДМ -чцы, Т -чкай і -чкаю, мн. Р -чак. Для рознаскланяльных назоўнікаў ніякага роду на -ня/-нё, якія абазначаюць маладых істот, прыводзяцца ўсе формы адзіночнага ліку (прычым формы НВ, РДМ склонаў супадаюць) і ўсе формы множнага ліку (формы РВ склонаў супадаюць): лісяня́ і лісянё РДМ -ня́ці, Т -нём, мн. -ня́ты, РВ -ня́т, -ня́там, -ня́тамі, -ня́тах цяля́ і цялё РДМ -ля́ці, Т -лём, мн. -ля́ты, РВ -ля́т, -ля́там, -ля́тамі, -ля́тах. Для рознаскланяльных назоўнікаў ніякага роду на -мя імя, племя, стрэмя прыводзяцца ўсе формы адзіночнага і множнага ліку (формы НВ склонаў супадаюць): імя́ Р імя́ і і́мені, Д і́мю і і́мені, Т і́мем і і́менем, М (аб) і́мі і і́мені, мн. НВ і́мі і імёны, Р і́мяў, імён і імёнаў, Д і́мям і імёнам, Т і́мямі і імёнамі, М (аб) і́мях і імёнах. Для назоўнікаў ніякага роду на -мя бярэмя, вымя прыводзяцца ўсе формы адзіночнага (НРВ супадаюць) і множнага ліку (НВ супадаюць), а для назоўнікаў полымя, семя, цемя – толькі формы адзіночнага ліку: