Книжная полка Сохранить
Размер шрифта:
А
А
А
|  Шрифт:
Arial
Times
|  Интервал:
Стандартный
Средний
Большой
|  Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц
Ц
Ц

The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz = Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча (факсiмiльнае навуковае выданне)

Покупка
Новинка
Артикул: 842004.01.99
Доступ онлайн
1 807 ₽
В корзину
Кніга змяшчае факсімільнае выданне лонданскага экзэмпляра «Вялікага мастацтва артылерыі» - самага вядомага падручніка па артылерыйскай справе эпохі мадэрну, напісанага Казімірам Семяновічам - навукоўцам, выхадцам з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Даступнасць і навуковасць тэксту, сістэматычны разгляд і эмацыянальная насычанасць, тэхніка, эстэтыка і візуалізацыя аб’екта даследавання рабілі і робяць чытанне «Вялікага мастацтва артылерыі» займальным не толькі для «вузкіх» спецыялістаў, але і для самага шырокага кола чытачоў усіх эпох. У выданні таксама прадстаўлены даследаванні генеалогіі і навуковага стылю Казіміра Семяновіча, аналітычны разбор літаратуры па праблеме, навукова-даведачны апарат. Для гісторыкаў, філолагаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца навуковай і культурнай спадчынай Беларусі.
The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz = Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча (факсiмiльнае навуковае выданне) : научное издание / уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: П. Д. Падбярозкін, В. В. Урублеўскі ; рэдкал.: У. Р. Гусакоў (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа. - Факс. навук. выд. на аснове лондан. экз. 1729 г. - Мінск : Беларуская навука, 2024. - 576 с. - ISBN 978-985-08-3110-1. - Текст : электронный. - URL: https://znanium.ru/catalog/product/2169083 (дата обращения: 21.11.2024). – Режим доступа: по подписке.
Фрагмент текстового слоя документа размещен для индексирующих роботов



НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа
THE GREAT ART 
OF ARTILLERY
OF 
CASIMIR SIMIENOWICZ
Âß˲ÊÀÅ ÌÀÑÒÀÖÒÂÀ ÀÐÒÛËÅÐÛ²
ÊÀDz̲ÐÀ ÑÅÌßÍβ×À
ФАКСІМІЛЬНАЕ НАВУКОВАЕ ВЫДАННЕ
НА АСНОВЕ ЛОНДАНСКАГА ЭКЗЭМПЛЯРА 1729 ГОДА
Мінск
«Беларуская навука»
2024


УДК 094:623.41(476+474.5)(091)“16”
ББК 68.514(45)
С30
Уступныя артыкулы, навукова-даведачны апарат, укладанне:
П. Д. Падбярозкін, В. В. Урублеўскі
Р э д а к ц ы й н а я  к а л е г і я:
доктар эканамічных навук, акадэмік У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар),
кандыдат гістарычных навук С. С. Юрэцкі, 
 кандыдат гістарычных навук К. В. Сыцько,
А. В. Стэфановіч
Р э ц э н з е н т ы:
кандыдат гістарычных навук, прафесар А. А. Яноўскі, 
кандыдат гістарычных навук, дацэнт Т
. В. Даўгач
С30
Simienowicz, C. 
The Great Art of Artillery of Casimir Simienowich = Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча / уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: П. Д. Падбярозкін, В. В. Урублеўскі ; рэдкал.: У. Р
. Гусакоў (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. 
навук Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа. – Факс. навук. выд. на аснове 
лондан. экз. 1729 г. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 575 с. : іл.
ISBN 978-985-08-3110-1.
Кніга змяшчае факсімільнае выданне лонданскага экзэмпляра «Вялікага мастацтва артылерыі» – самага вядомага падручніка па артылерыйскай справе эпохі мадэрну, напісанага Казімірам Семяновічам – навукоўцам, выхадцам з беларускіх зямель Вялікага Княства 
Літоўскага. Даступнасць і навуковасць тэксту, сістэматычны разгляд і эмацыянальная насычанасць, тэхніка, эстэтыка і візуалізацыя аб’екта даследавання рабілі і робяць чытанне 
«Вялікага мастацтва артылерыі» займальным не толькі для «вузкіх» спецыялістаў, але і для 
самага шырокага кола чытачоў усіх эпох. У выданні таксама прадстаўлены даследаванні генеалогіі і навуковага стылю Казіміра Семяновіча, аналітычны разбор літаратуры па праблеме, навукова-даведачны апарат. 
Для гісторыкаў, філолагаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца навуковай і культурнай 
спадчынай Беларусі.
УДК 094:623.41(476+474.5)(091)“16”
ББК 68.514(45)
ISBN 978-985-08-3110-1
© Падбярозкін П. Д., Урублеўскі В. В.: 
уступныя артыкулы, навукова-даведачны 
апарат, укладанне, 2024
© ДУ «Цэнтральная навуковая бібліятэка 
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі 
навук Беларусі», 2024
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом 
«Беларуская навука», 2024




ПРАДМОВА
П
остаць Казіміра Семяновіча назаўсёды стала аб’ектам беларускай калектыўнай памяці – як у галіне навукі і тэхнікі, так і ў грамадскай гістарычнай свядомасці. Эфектная гісторыя навуковага поспеху ваеннага 
інжынера Вялікага Княства Літоўскага адлюстравана ў школьным курсе нацыянальнай гісторыі, на паштовых марках і ў навукова-папулярнай літаратуры.
Карпаратыўная культура Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі грунтуецца ў тым ліку на памяці аб айчынных навукоўцах. Важнае месца ў ёй займае 
 
таленавіты ваенны інжынер. Дастаткова прыгадаць папулярную выяву Казіміра Семяновіча ў партрэтнай галерэі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама яго скульптуру ў Залатым коле беларускай навукі (2021).
Нягледзячы на агульную пазнавальнасць асобы Казіміра Семяновіча, яго 
творчасць застаецца малавядомай у беларускіх чытацкіх колах – перадусім 
з-за таго, што падручнік па артылерыі можа падавацца «вузканакіраваным», 
складаным для людзей, не знаёмых з ваеннай тэхнікай. Але Казімір Семяновіч 
адрасаваў свой твор не толькі «вузкім спецыялістам» і нездарма назваў свой 
прадмет «мастацтвам». Тут знойдзецца інтэлектуальны скарб як для «фізікаў», 
так і для «лірыкаў»: з геаметрыі мы пабачым метады вырашэння «дэлійскай 
задачы» і спосабы канструявання вымяральніка калібраў; з філасофіі – развагі пра суадносіны агню і іншых стыхій; з механікі – канцэпцыі складаных 
піратэхнічных механізмаў; з хіміі – спосабы здабычы і захавання пораху; з архітэктуры – законы сіметрыі і прапорцыі; з тактыкі – рэцэпты рацыянальнага 
выкарыстання гармат падчас аблогі і наступу; з пнеўматыкі і гідраўлікі – практычныя парады для сённяшняй мірнай інжынерыі; з оптыкі – спосабы кіра6


вання святлом, даступныя ў бытавых умовах; з гісторыі – разгадку тайны так 
званага «грэчаскага агню» і скрупулёзны крыніцазнаўчы аналіз антычных 
крыніц; з паэтыкі – даўно забыты жанр «навуковай оды».
«Вялікае мастацтва артылерыі» ўтрымлівае каштоўны матэрыял па «вечных» навуковых праблемах і таму не страціла сваёй актуальнасці і на сённяшні 
дзень. Менавіта з гэтай прычыны калектыў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі 
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваў дадзенае навуковае факсімільнае выданне для беларускага чытача.
У дадатку да факсімільнага выдання – напрацоўкі беларускіх гісторыкаў 
і навукова-даведачны апарат, які палягчае карыстанне лонданскім экзэмплярам «Вялікага мастацтва артылерыі». Упершыню ў айчыннай і замежнай 
гістарыяграфіі прыводзяцца звесткі, якія паказваюць беларускае паходжанне 
і мэтавую аўдыторыю Казіміра Семяновіча, прынцыпы і спецыфіку англійскага перакладу 1729 г., літаратурную традыцыю і навукова-тэхнічную тэрміналогію артылерыйскай справы XVII ст. Упэўнены, што факсімільнае выданне 
«Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча з’яўляецца яшчэ адным 
унёскам акадэмічнай навукі ў сучасную беларускую інтэлектуальную культуру.
Старшыня Прэзідыума 
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 
акадэмік 
У. Р. ГУСАКОЎ
7


ТАЯМНІЦА ПАХОДЖАННЯ  
КАЗІМІРА СЕМЯНОВІЧА
Вадзім Урублеўскі
П
аходжанне аўтара «Вялікага мастацтва артылерыі» з’яўляецца дыскусійнай тэмай з пачатку 1960‑х гг., калі даследчыкі Польшчы, Літвы 
і Беларусі звярталіся да пытання яго этнагеаграфічнай прыналежнасці, 
прыводзячы ў сваю карысць нешматлікія звесткі, вядомыя, галоўным чынам, 
дзякуючы самой кнізе.
Першым аб паходжанні Казіміра Семяновіча пісаў польскі даследчык 
Т
. Новак, які ў 1963 г. адзначаў, што асноўнымі крыніцамі да біяграфіі Казіміра Семяновіча з’яўляюцца: аўтарская прадмова перад асноўным тэкстам, 
а таксама матэрыялы яго ліставання з іншым вайсковым дзеячам Крыштофам 
Арцішэўскім за 1646–1647 гг., адшуканыя сярод актаў кароннай артылерыі. 
У якасці даты нараджэння ім прапанаваны 1600 год, меркавана таму, што 
ў 1630‑я гг. Семяновіч ужо служыў у войску і на момант стварэння кнігі мог 
лічыцца дастаткова сфарміраванай асобай.
Таксама Т
. Новак прыводзіць пералік шляхецкіх родаў з прозвішчамі Семяновіч/Семеновіч/Семёновіч з «Польскай энцыклапедыі шляхецкай», якія 
пражывалі ў Кіеўскім (Семяновічы/Семеновічы герба «Нягіба», 1600), Ашмянскім (Семёновічы герба «Ліс» зменены ці «Кулеша» зменены, 1430; «Радван» 
зменены, 1584), Свянцянскім (Семёновічы герба «Сякера», 1580), Вількамірскім (Семёновічы герба «Сыракомля», 1574) і Расейнскім (Семёновічы герба 
«Шэліга», 1560) паветах1. Аднак выразны адбітак герба «Астоя» з манаграмай 
«C.S.» на малюнку аўтарства самога Семяновіча сведчыць аб тым, што прыведзены герб не можа быць адлюстраваны проста так. Між тым такога роду ні 
Т
. Новак, ні іншыя пазнейшыя даследчыкі не выявілі2.
У пазнейшым даследаванні 1969 г. Т
. Новак адносіў яго да паланізаванай 
шляхты, што, па сутнасці, з’яўляецца толькі прызнаннем культуралагічнай прыхільнасці да рэлігійных каштоўнасцей пераважна каталіцкай Рэчы Паспалітай3.
У 1970‑я гг. паходжаннем інжынера зацікавіліся літоўскія энцыклапедысты, якія лакалізавалі яго радзіму мясцовасцю каля Расейнаў у Жамойці (цяпер Расяйней у Расяйнейскім раёне Літвы)4, верагодна, абраўшы 
Семёновічаў-Семяновічаў герба «Шэліга». У цэлым антрапонім «Семяновіч» 
згадваецца ў інвентарах XVI ст. па гэтым рэгіёне5, аднак не толькі па гэтым – 
 
8
1 Siemienowicz K. Wielkiej Sztuki Artylerii. Część pierwsza / przygotowanie i przekład tekstu 
łacińskiego Rudolf Niemiec; red. nauk. tekstu łacińskiego, przekład, wstęp oraz komentarz Tadeusz 
Nowak. Warszawa : Wydaw. MON, 1963. S. 14–15.
2 Ibid.
3 Nowak T. M. Kazimierz Siemienowicz: ok. 1600 – ok. 1651. – Warszawa : Wydaw. MON, 1969. 
185 s.
4 Encyclopedia Lituanica. Boston, 1976. Vol. 5 / ed. S. Sužiedēlis. S. 147.
5 Акты, издаваемые Виленской Археографической комиссиею. Вильно, 1887. Т. 14 : Инвентарии имений XVI-го столетия / ред. Я. Ф. Головацкий. С. 265.


найбольш шырока ён прадстаўлены якраз на тэрыторыі Беларусі1. Успрынятая ж літоўскімі даследчыкамі самаідэнтычнасць «літовец» не ўяўляецца слушным лічыць за этнонім, хутчэй за палітонім (у значэнні грамадзяніна Вялікага 
Княства Літоўскага), што адзначае яшчэ Т
. Новак2.
У 1973 г. эстафету падхапіў беларускі даследчык С. Ф. Цярохін, які акцэнтаваў увагу на прадмове да кнігі аб артылерыі, дзе К. Семяновіч недвухсэнсоўна 
намякае на прывілеяванае становішча свайго роду3. У 1990‑я гг. А. М. Бельскі 
і М. А. Ткачоў у асобнай працы, прысвечанай «Вялікаму мастацтву артылерыі», 
выклалі сваю гіпотэзу аб паходжанні Семяновіча ад князя Дзмітрыя Сямёнавіча, які атрымаў даравальную грамату ад 31 мая 1393 года на «двор Быхава» 
 
(цяпер Бахава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці), а таксама зямлю «пустую Дубровенскую»4. Аднак ніякіх іншых звестак, якія б пацвярджалі сам 
факт існавання роду нашчадкаў згаданага князя з прозвішчам Семяновіч, 
прыведзена не было. У далейшым наша гістарыяграфія так і не праліла святла 
на род князёў Семяновічаў, быццам бы ўласнікаў дубровенскай часткі Аршанскага павета Віцебскага княства, а з 1566 г. – Аршанскага павета Віцебскага 
ваяводства5. Таму слушна лічыць дадзеную версію блізкай да міфалагічнай.
Улічваючы антрапанімічныя рэаліі XVI–XVII стст., прыцягальнай з’яўляецца версія аб паходжанні інжынера з мяшчан Усходняй Беларусі, бо на той час 
праваслаўныя мяшчане беларускіх гарадоў не мелі прозвішчаў і нярэдка пісаліся з імёнамі па бацьку6, якія нашымі даследчыкамі традыцыйна прымаюцца 
якраз за ўстойлівыя фамільныя найменні. Патронім «Семяновіч» сведчыць аб 
паходжанні ад Сямёна, аднак ім мог быць зусім не далёкі продак, а непасрэдны бацька ці дзед. Каталіцкае веравызнанне, падкрэсленае іменем Казімір, 
можна патлумачыць свядомым пераходам сына аднаго з магістрацкіх ураднікаў у каталіцтва ў сувязі з той адукацыяй, якую на той час маглі прапанаваць 
таленавітым юнакам прадстаўнікі каталіцкіх ордэнаў.
Аўтабіяграфічныя звесткі часткова маюцца ў самой кнізе «Вялікае мастацтва артылерыі». У прыватнасці, у прадмове аўтарам згадваецца наступнае: 
«У маленстве пакінуў усякую думку зрабіць палітычную кар’еру, хоць і яна, 
паводле паходжання продкаў, была для мяне дасяжнай…»7 Такое выказванне 
выразна сведчыць аб тым, што Казімір Семяновіч даводзіў сваю прыналежнасць да прывілеяванага стану. Аднак калі асабістую заяву яшчэ можна звязаць 
з імкненнем легітымізаваць права на свой занятак, то факты вайсковай службы схіляюць да праўдзівасці гэтых слоў. Так, Семяновіч удзельнічаў у вайне 
Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, дзе ён мог у статусе жаўнера ці нават ротмістра павятовай харугвы прымаць удзел у аблозе маскоўскага гарнізона ў горадзе Белым з 22 сакавіка па 27 мая 1634 г. Акрамя таго, ён удзельнічаў 
у бітве пад Ахматавам супраць крымскіх татар 30 студзеня 1644 г. і ў Трыццацігадовай вайне 1618–1648 гг.8
9
1 Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №  3. 
С. 30.
2 Siemienowicz K. Wielkiej Sztuki Artylerii. Część pierwsza. S. 15.
3 Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі. С. 30.
4 Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мінск : Навука і тэхніка, 1992. С. 8; Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. М., 1916. Кн. 21. С. 406.
5 Вольф Ю. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст. // Спадчына. 1992. 
№ 4. С. 102–110; № 5. С. 104–112; № 6. С. 102–110; 1993. № 1. С. 105–112; № 2. С. 96–105; № 3. 
С. 82–88; № 4. С. 79–91; № 5. С. 95–99; № 6. С. 86–92; 1994. № 2. С. 104–112; № 5. С. 102–108.
6 Актавая кніга Магілёўскага магістрата за 1628–1689 гг. // НГАБ. – Ф. 1817. Воп. 1. Спр. 10. 
Арк. 4–4адв., 6–7, 11, 18, 34–35, 58–58адв.
7 Siemienowicz C. Artis magnae artilleriae pars prima. Amsterdam : apud Joannem Iansonium, 
1650. P. 1–11; Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі. С. 31.
8 Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. С. 10.


Па сутнасці, вызначэнне месца Семяновіча ў структуры эліт Вялікага 
Княства Літоўскага першай паловы XVII ст. завяршылася ў 1992 г. За адсутнасцю іншых крыніцазнаўчых зачэпак даследаванне пытання тады прыпынілася. На сённяшні час большая асветленасць рэалій пазначанага адрэзку часу, 
а таксама наяўнасць належных генеалагічных крыніц дазваляюць нам падысці 
да разгляду праблемы пад новым ракурсам.
Адзінай зачэпкай па пытанні паходжання Казіміра Семяновіча, якая падпадае пад апрабацыю, мы лічым назіранне А. М. Бельскага і М. А. Ткачова 
адносна ўжывання аўтарам «Вялікага мастацтва артылерыі» назваў прадметаў 
у мерах вагі, вадкіх і сыпкіх цел, якія былі характэрны для рэалій Паўночнай 
Беларусі. Так, у выкарыстанні Семяновіча праходзяць «бочка», «барыла», 
«вядро», «беркавец».
Калі па тэрыторыі Магілёўскай губерні перыяду Расійскай імперыі шляхецкіх родаў з гербам «Астоя» не зафіксавана1, то па Віцебскай губерні можна прывесці цэлы пералік шляхецкіх родаў з гэтым гербам: Вайноўскія, 
Васілеўскія, Галузы, Дактаровічы-Грабніцкія, Данілевічы, Ерыкоўскія-Бараноўскія, Загорскія, Захарэвічы, Качаноўскія, Кнышэўскія, Копшталі, 
Крыўцы, Кубліцкія, Кубліцкія-Пётухі, Ляхавіцкія-Чаховічы, Маркевічы, Марозы, Міклашэўскія, Мяцельскія, Нагорскія, Петухі, Ратоклі, Рэксці, Сумарокі, Цяпінскія, Чаховічы2. Пры гэтым мінімум адзін род (Г
алузы) адносіўся 
ў XVI–XVII стст. да віцебскіх мяшчан, а значыць, атрыманне шляхецкай годнасці для мяшчанскай арыстакратыі ў часы Рэчы Паспалітай было цалкам дасяжным мерапрыемствам3.
Паходжанне з мяшчанскага роду буйнога горада Падзвіння, у прыватнасці Віцебска, у святле прыкладу ўзвышэння роду Г
алузаў, робіцца ў дачыненні 
да Казіміра Семяновіча ўсё больш адэкватнай версіяй. Цікава, што ў актах Віцебскага земскага суда за 1598 г. мы сустракаем віцебскага купца Васіля Сіманавіча (Сямёнавіча) Веліжаніна, які быў бурмістрам у Віцебскім магістраце4. 
Аналогія робіцца актуальнай з улікам таго, што імя па бацьку купца магло для 
яго дзяцей займець функцыю прозвішча, і гэта было распаўсюджанай з’явай 
таго часу.
Акрамя таго сярод жыхароў Віцебска згадваюцца прадстаўнікі гарматнага 
рамяства, якія мелі дамы ў прывілеяванай частцы горада – на пасадзе Верхняга замка. Так, у 1638 г. там знаходзіліся хаты пушкароў Анціпа, Лукаша, 
Лаўрына, клець пушкара Букара, пусты пушкарскі пляц Г
аўруковы-Гутараў, 
драўляны цэйхгаўз з ваенным начыннем. Наводдаль знаходзіўся дом Г
апея Васілевіча і пуня Азара Васілевіча5. Як адзначае М. Д. Макараў, у другой палове 
XVI ст. у Віцебску, Суражы і Уле вайсковая конная служба была абавязкам усяго «паспалітага» мяшчанства, што ўкараняе думку пра гіпатэтычную верагоднасць залічэння Семяновіча ў войска з мяшчанскага стану6.
На цяперашні час слушным прадстаўляецца прыпыніцца на наступнай 
гіпотэзе. Семяновіч – прозвішча, утворанае ад колішняга праваслаўнага імя 
10
1 Залівака А. С. Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы. Фасцыкул III: артыкулы. Мінск : 
Энцыклапедыкс, 2013; Яго ж. Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы (дапрац.). Мінск : Энцыклапедыкс, 2017.
2 Імянны паказальнік да  фонда НГАБ «Віцебскі дваранскі дэпутацкі сход» («Беларуская 
шляхта»), ф. 2512, воп. 1.
3 Актавая кніга Віцебскага земскага суда за  1598  г. // НГАБ. –  Ф.  1751. Воп. 1. Спр. 3. 
Арк. 10адв., 59адв. ; Витебская Старина / сост. А. П. Сапунов. Витебск, 1885. Т. 4. С. 302–314, 473.
4 Актавая кніга Віцебскага земскага суда за  1598  г. // НГАБ. –  Ф.  1751. Воп. 1. Спр. 3. 
Арк. 10адв., 59адв., 156адв., 200.
5 Макараў М. Д. Інвентар замка і горада Віцебска 1638 года // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. / рэдкал.: В. Ф. Голубеў (гал. рэд.) і інш. Мінск : НГАБ, 2020. Вып. 18. С. 33.
6 Макараў М. Д. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV – першай палове XVII ст. Мінск : Экаперспектыва, 2008. С. 91.


Доступ онлайн
1 807 ₽
В корзину